Міліцыянты склалі сьпіс найбольш распаўсюджаных фразаў, якімі карыстаюцца махляры

Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі ўпраўленьня па супрацьдзеяньні кібэрзлачыннасьці УУС Берасьцейскага аблвыканкаму склалі сьпіс найбольш распаўсюджаных фразаў, якія выкарыстоўваюцца ашуканцамі.

Тыя ў камунікацыі праз тэлефон і мэсэнджэры выдаюць сябе за супрацоўнікаў банкаў ці іншых установаў, каб атрымаць доступ да грошай беларусаў.

  • «Ваш рахунак будзе заблякаваны, калі вы не адкажаце зараз»
  • «Вашы грошы спрабуюць выкрасьці, зафіксаваная падазроная апэрацыя»
  • «Ваш рахунак быў узламаны. Калі ласка, пацьвердзіце свае дадзеныя, каб аднавіць доступ»
  • «Мы маем інфармацыю, што вашыя асабістыя дадзеныя былі скрадзеныя. Мы можам дапамагчы вам абараніцца»
  • «Калі ласка, пацьвердзіце сваю асобу, каб пазьбегнуць блякаваньня вашага рахунку»
  • «Вас турбуе спэцыяліст у фінансавай бясьпецы, супрацоўнік службы бясьпекі банку»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Атака махляроў на Мазыр: невядомыя выманьваюць інфармацыю і грошы ў людзей