Гэта ў праграме «ПіК Свабоды» абмяркоўваюць галоўны рэдактар польскага сайту Белсату Міхал Кацэвіч і аналітык Радыё Свабода Юры Дракахруст.
0:55 – За што Польшча была зачыніла памежныя пераходы
3:10 – Чаму палякі цяпер вырашылі іх адкрыць
16:15 – Наколькі цяжка польскаму ўраду будзе зноў у разе патрэбы закрыць мяжу
17:40 – Па кім больш ударыла закрыцьцё мяжы: па Беларусі ці Польшчы
23:05 – Як літоўцы, якія нядаўна закрылі мяжу, расцанілі рашэньне польскіх саюзьнікаў
29:50 – Чаму Лукашэнка цягне з вызваленьнем Пачобута
37:32 – Ці разглядаюць Польшча і Літва пазыцыю Лукашэнкі як самастойную
44:50 – Ці магчымае «пацяпленьне» паміж Беларусьсю і Захадам, пакуль ідзе вайна ва Ўкраіне
Міхал Кацэвіч:
— Афіцыйная матывацыя цяперашняга рашэньня ў тым, што сытуацыя на польска-беларускай мяжы неяк супакоілася. Памежная служба сьцьвярджае, што цяпер, па-першае, менш выпадкаў нелегальнага пераходу мяжы, а па-другое, сама мяжа лепш забясьпечана.
Але тут мы бачым, што вакол стасункаў з Беларусьсю ёсьць вельмі шмат актыўных дзеяньняў. Ёсьць, па-першае, дыпляматыя Дональда Трампа з рэжымам Лукашэнкі. Былі ўжо выпадкі вызваленьня палітычных, палітычных (я іх называю закладнікамі) закладнікаў Лукашэнкі. Цяпер ідзе такая гульня, і неафіцыйна таксама кажуць, што ёсьць магчымасьць, што Лукашэнка вызваліць наступных палітвязьняў. Вядома ж, для Польшчы самы галоўны палітвязень — гэта журналіст Анджэй Пачобут.
— Для нейкай часткі польскага грамадзтва, асабліва для людзей, якія пражываюць у раёне мяжы зь Беларусьсю, адкрыцьцё пераходаў вельмі важнае з эканамічных прычынаў. Ад таго часу, калі мяжа была практычна цалкам зачыненая, там упала і турыстыка, і гандаль. Гэта таксама можа быць вельмі важна для транспартных кампаній, якія езьдзяць празь Беларусь і ў Беларусь.
— У выпадку, калі з боку рэжыму Лукашэнкі зноў будзе нейкая эскаляцыя, закрыць гэтыя пункты зноў будзе вельмі проста, бо ўрад ужо прымаў такія рашэньні і закрываў мяжу. Тым больш, выглядае, што гэта эфэктыўны інструмэнт уплыву. Калі мы раней закрылі на нейкі час чыгуначную мяжу, быў ціск з боку Кітая на Лукашэнку. І калі цяпер Лукашэнка вырашыць зноў пайсьці на нейкую эскаляцыю, напрыклад, пад уплывам Пуціна, пад уплывам Масквы, мы можам закрыць мяжу практычна на наступны дзень.д уплывам Масквы, мы можам закрыць мяжу практычна на наступны дзень.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.