На футбольным матчы Ўкраіна-Ісляндыя ў Варшаве заўзятары трымалі банэры супраць Пуціна і Лукашэнкі. Фотафакт

Банэры супраць Пуціна і Лукашэнкі на стадыёне ў Варшаве 16 лістапада 2025.

Зборная Ўкраіны выйшла ў плэй оф адбору на чэмпіянат сьвету па футболе. У суботу ў Варшаве прайшоў адборачны матч Украіна — Ісляндыя. Украіна выйграла 2:0.

Перамога дазволіла зборнай Украіны заняць другое месца ў групе D і выйсьці ў плэй-оф адбору на ЧС-2026. Намінальна «хатні» матч Украіна праводзіла ў Польшчы (у Варшаве) з прычыны сытуацыі зь бясьпекай.

Украінскае выданьне «Трыбуна» зьвярнула ўвагу на банэры, якія разгарнулі ўкраінскія заўзятары. Гэта былі банэру ў падтрымку Ўзброеных сіл Украіны, а таксама банэры супраць Пуціна і Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі спорт у 2024-м: працяг ізаляцыі, посьпех Сабаленкі, паралімпійскі рэкорд Бокага