На тэрыторыі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» загарэўся дах аднаго з будынкаў

Індустрыяльны парк «Вялікі камень». Ілюстрацыйнае фота

На тушэньне пажару накіравалі чатыры адзінкі тэхнікі.

У Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі паведамілі аб пажары на тэрыторыі індустрыяльнага парку «Вялікі камень», што пад Менскам.

Як адзначылі ў паведамленьні, на момант прыбыцьця каманды пажарных адбывалася задымленьне на даху на даху бытавога будынку.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар, ніхто не пацярпеў. На месцы працавалі 4 адзінкі тэхнікі. Цяпер высьвятляюць прычыну загараньня.


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На прадпрыемстве «Беларуськалій» адбыўся выбух праз уцечку салянай кіслаты, пацярпелі 4 супрацоўнікі