Яшчэ адзін пацярпелы пры выбуху на прадпрыемстве «Беларуськалій» выпісаны з рэанімацыі. Яго перавялі ў аддзяленьне апёкаў.
31 кастрычніка на адкрытай пляцоўцы цэха мэмбраннага электролізу «Беларуськалія» разарвалася пустая ёмістасьць. Ударная хваля пашкодзіла суседнюю ёмістасьць з салянай кіслатой. У выніку пацярпелі чатыры чалавекі.
Аднаго з пацыентаў выпісалі дадому яшчэ на пачатку лістапада.
Яшчэ адзін пацярпелы застаецца на лячэньні ў рэанімацыйным аддзяленьні на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, паведамілі ў ведамстве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля выбуху на «Беларуськаліі» Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу. Стан пацярпелых «стабільна цяжкі»У Міністэрстве аховы здароўя ўдакладнілі, што пацыентам надаюць усю неабходную дапамогу, адмыслоўцы выконваюць этапнае выдаленьне пашкоджаных тканак. Пры гэтым увесь час праводзяцца кансыліюмы, на якіх адмыслоўцы карэктуюць тактыку лячэньня.
6 лістапада ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі паведамілі, што аднаго з чатырох пацярпелых у інцыдэнце на прадпрыемстве «Беларуськалій» перавялі на амбуляторнае лекаваньне.
У час выбуху ад хімічных апёкаў і траўмаў пацярпелі чацьвёра работнікаў — адна жанчына і трое мужчын. Спачатку дваім зрабілі апэрацыі ў салігорскім шпіталі, потым усіх перавезьлі ў шпіталь у Менску. Тут дактары правялі кансыліюм, дзе вызначылі тактыку далейшага лекаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аднаго з чатырох пацярпелых ад выбуху на «Беларуськаліі» перавялі на амбуляторнае лекаваньне