У Менску будаўнікі мэтро пашкодзілі вадавод

На будаўніцтве менскага мэтро, архіўнае фота

У адным з раёнаў Менску могуць быць праблемы з вадою.

Вадаводную сетку пашкодзіла будаўнічая арганізацыя УП «Менскмэтрабуд». Пашкоджаньняў зазнала сетка Д 600 мм.

А14:50 адбылося зьніжэньне ціску ў квартале вуліц Арлоўская — Чарвякова — Багдановіча — Харужай. Праблемы прызнаў Менсквадаканал.

У выніку аварыі на вадаводзе адбылося частковае затапленьне вуліцы Крапоткіна, якая месьціцца ў тым самым раёне.

Апэратыўныя брыгады УП «Менсквадаканал» неадкладна пачалі работы ў лякалізацыі пашкоджаньня.

Арганізацыя прынесла прабачэньні ў сувязі зь нязручнасьцямі, выкліканымі пашкоджаньнямі вадаводу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мікрараён у Менску пасьля аварыі 16 гадзін быў без цяпла


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржынск амаль дзень заставаўся без вады і ацяпленьня пасьля аварыі