Лукашэнка прызначыў генэральнага дырэктара МТЗ і рэктараў буйных ВНУ

Прахадная МТЗ. Архіўнае фота

Тарас Мурог раней быў першым намесьнікам генэральнага дырэктара МТЗ.

Як паведамляе БелТА, генэральным дырэктарам МТЗ прызначылі Тараса Мурога, рэктарам Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту — Сяргея Касьпяровіча, рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту — Юрыя Машына.

Ад 2022 году Тарас Мурог займаў пасаду дырэктара ААТ «Выканаўчая кампанія холдынгу Белкамунмаш», а да таго быў першым намесьнікам генэральнага дырэктара МТЗ.

Сяргей Касьпяровіч — кандыдат эканамічных навук, раней працаваў рэктарам Берасьцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту.

Юры Машын — старшыня магілёўскай арганізацыі праўладнай партыі «Белая Русь», раней працаваў прарэктарам Беларуска-Расейскага ўнівэрсытэту ў Магілёве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі рыхтуюць выпрабаваньні бесьпілётных трамваяў