Як адзначаецца ў паведамленьні арганізацыі, сёлета Нацыянальны прэс-клюб вызначыў 9 ляўрэатаў — журналістаў, якія за выкананьне прафэсійных абавязкаў апынуліся ў турме.
Фарыда Мэхралізадэ ў чэрвені 2025 году асудзілі ў Азэрбайджане на 9 гадоў турмы ў справе аб эканамічных злачынствах. Ён і яго адвакаты назвалі судовы перасьлед і вырак палітычна матываваным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіст азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Фарыд Мэхралізадэ асуджаны на 9 гадоў зьняволеньняНіку Новак асудзілі ў Расеі на 4 гады пазбаўленьня волі, абвінаваціўшы ў супрацы з замежнай арганізацыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістка Ніка Новак, якая супрацоўнічала з Свабодай, абвясьціла галадоўку праз катавальныя ўмовы ў калёнііЯшчэ 7 журналістаў працавалі ў мэдыйных арганізацыях, фінансаваных Агенцтвам глябальных мэдыя ЗША (USAGM) у Віетнаме, Тайляндзе і М’янме.
«Гэтыя дзевяць журналістаў рызыкавалі сваёй свабодай, каб паведамляць праўду ў некаторых з самых небясьпечных месцаў сьвету. Яны выконвалі працу свабоднай прэсы — несьлі сьвятло там, дзе іншыя спрабавалі навязаць маўчаньне — і рабілі яны гэта пад сьцягам мэдыя, падтрыманых ЗША. Іх мужнасьць заслугоўвае нашай найглыбейшай павагі», — сказаў прэзыдэнт Нацыянальнага прэс-клюбу Майк Балсама.
Цырымонія ўручэньня прэміі пройдзе 9 сьнежня ў Вашынгтоне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не ўяўляю беларускіх СМІ без Свабоды»: Палітыкі, праваабаронцы і журналісты выказваюцца ў падтрымку Радыё Свабода