У звароце да аўдыторыі служба заявіла, што яе каманда «працавала самааддана, каб забясьпечыць незалежную журналістыку для аўдыторыі ў Вугоршчыне».
Матэрыялы Вугорскай службы (Szabad Európa Rádió) будуць даступныя ў інтэрнэце.
«Мы глыбока ўдзячныя за давер, удзел і падтрымку нашых чытачоў», — гаворыцца ў заяве.
Прэзыдэнт і генэральны дырэктар Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Стыў Капус высока ацаніў працу журналістаў Вугорскай службы.
«Іх прафэсіяналізм, адданасьць справе і нязьменны ўнёсак у нашу місію значна паўплывалі на наш посьпех, і мы застаёмся глыбока ўдзячнымі за ўсё, што яны прынесьлі ў гэтую арганізацыю», — сказаў ён.
Дзейнасьць Вугорскай службы была адноўленая ў 2020 годзе на рашэньне Кангрэсу ЗША. Да таго яна працавала з 1950 па 1993 год.
«Мы ўдзячныя за ўвагу і падтрымку аўдыторыі зь першага дня нашай новай працы і мелі гонар прапанаваць ім унікальныя і арыгінальныя гісторыі», — сказаў кіраўнік Вугорскай службы Тыбар Вовэс.
Агенцтва глябальных мэдыя ЗША (USAGM), якое кантралюе РСЭ/РС, «Голас Амэрыкі» і іншых міжнародных трансьлятараў ЗША, 5 лістапада 2025 году паведаміла Кангрэсу аб сваім намеры спыніць трансьляцыю Вугорскай службы. Рашэньне набывае моц 21 лістапада 2025 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Свабода нібыта паветра»: Дзеячы культуры і мастацтва пра значэньне Радыё Свабода для беларусаў