Так у траўні 2025 году выглядаў фальварак «Мураванка Храптовічаў», пабудаваны ў XVIII стагодзьдзі ў Шчорсах
Як адзначаецца на сайце біржы, аўкцыён пачнецца з цаны 84 рублі, хоць у пачатку 2025 году кошт фальварку ацэньвалі ў 297 662,06 рублёў.
Адзін з будынкаў комплексу, выстаўленага на аўкцыён
Адна з абавязковых умоваў продажу: пачатак дзейнасьці на аб’екце не пазьней як праз два гады ад падпісаньня дамовы куплі-продажу, а ў выпадку капітальнага рамонту — не пазьней чым празь пяць гадоў пасьля набыцьця аб’екту.
Фальварак «Мураванка Храптовічаў»
Пераможца аўкцыёну зможа выкарыстоўваць зямельны надзел для жылой, адміністрацыйнай, гандлёвай ці іншай забудовы на падставе навуковай дзейнасьці, узгодненай зь Міністэрствам культуры Беларусі (у выпадку зьмены прызначэньня нерухомай маёмасьці).
У інфармацыі пра аўкцыён зазначана, што зямля мае гісторыка-культурнае прызначэньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На аўкцыён выставілі маёнтак Падароск у Ваўкавыскім раёне, які раней забралі ў іншага інвэстара