У Беларусі з новага году вырасьце базавая велічыня

Ілюстрацыйнае фота

Базавая велічыня — адзінка, якой вымяраюць штрафы, спагнаньні, іншыя выплаты ў краіне.

З 1 студзеня 2026 году ў Беларусі зьменіцца памер базавай велічыні. Цяпер гэта 42 рублі, а з новага году будзе 45 рублёў.

Такім чынам, памер базавай велічыні падвысіцца на 7%.

Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністар Аляксандар Турчын.

Папярэдні памер базавай велічыні ўлады вызначылі ў 2025 годзе.

Зьмена базавай велічыні паўплывае на памер сацыяльных выплатаў, напрыклад, дапамогаў на дзяцей, стыпэндыяў, матэрыяльнай дапамогі й інш.

Базавая велічыня таксама ўплывае на сплаты ў бюджэт. Сярод іх дзяржаўнае мыта, штрафы, іншыя сплаты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паліцэйская дзяржава замест сацыяльнай: што стаіць за падаражэньнем камуналкі для «дармаедаў»


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белстат распавёў, якія тавары і паслугі найбольш падаражэлі з пачатку года