Аднак, як даведаліся вернікі, сьвятароў адразу вывезьлі за мяжу. Цяпер яны ў Ватыкане, піша Katolik.life.
Інфармаваныя крыніцы ў Ватыкане пацьвердзілі Свабодзе гэтую інфармацыю. У Ватыкане ў іх адбываюцца сустрэчы ў Дзяржаўным сакратарыяце. Ня выключана, што цягам дня пройдзе сустрэча з папам Рымскім Львом XIV.
Калі сьвятары змогуць вярнуцца ў Беларусь і што іх чакае далей — пакуль невядома.
Абодва сьвятары не прызнавалі сябе вінаватымі ў інкрымінаваных ім злачынствах. Вернікі таксама лічылі прысуды несправядлівымі і маліліся аб вызваленьні сьвятароў.
Экс-пробашч парафіі ў Валожыне ксёндз Генрых Акалатовіч прабыў у зьняволеньні больш за два гады. Былы пробашч парафіі ў Шуміліне айцец Анджэй Юхневіч — амаль паўтара года.
Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі зьвязала іх вызваленьне зь нядаўнім прыездам у Беларусь кардынала Кляўдыё Гуджэроцьці.
Гуджэроцьці, які раней быў нунцыем Ватыкану ў Менску, а цяпер ачольвае ватыканскую дыкастэрыю ў справах Усходніх цэркваў, адведаў Беларусь у канцы кастрычніка і сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка памілаваў каталіцкіх сьвятароў Акалатовіча і Юхневіча. Што пра іх вядома ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кардынал Гуджэроцьці пра магчымы візыт папы ў Беларусь: «Папа не паедзе туды, дзе прыезд створыць падзел» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вызваленьне ксяндзоў — вынік дыпляматыі і Ватыкану, і Польшчы, і ЗША, — тэалягіня Васілевіч