Ужо сёньня: 6 гадоў таму ў Вільні ўрачыста перапахавалі паўстанцаў Каліноўскага

Цырымонія перапахаваньня Кастуся Каліноўскага і ягоных паўстанцаў, Вільня, 21 лістапада 2019 года

Падзеі 22 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

22 лістапада 2019 году ў Вільні прайшло ўрачыстае перапахаваньне Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 18 удзельнікаў паўстаньня 1863–1864 гадоў.

На перапахаваньні былі прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Прысутнічалі дэлегацыі Латвіі і Ўкраіны. Афіцыйнай беларускай дэлегацыяй кіраваў намесьнік прэмʼер-міністра Ігар Петрышэнка. Каталіцкі касьцёл Беларусі прадстаўляў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Дэлегацыю ад Рады БНР узначаліла Івонка Сурвіла.

Шэсьце ад катэдральнага сабору Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава да могілак Росы расьцягнулася больш як на кілямэтар.

Таксама ў гэты дзень

1773 — заснаваная Беларуская рымска-каталіцкая эпархія з цэнтрам у Магілёве.

1918Юзафа Пілсудзкага абвясьцілі «часовым начальнікам» Польскай дзяржавы.

Юзаф Пілсудзкі

1963 — у ЗША забілі прэзыдэнта Джона Фіцджэральда Кенэдзі.

Джон Кенэдзі

​2004 — у Кіеве пачалася Аранжавая рэвалюцыя.

Майдан Незалежнасьці, Кіеў, 2004 год

2005 Ангела Мэркель абрана кацлеркай Нямеччыны.

Ангела Мэркель прыносіць прысягу як кіраўніца ўраду Нямеччыны, 22 лістапада 2005

2020 — у Воўчыне асьвяцілі адбудаваны Траецкі касьцёл, дзе пахаваны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні кароль Рэчы Паспалітай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Воўчыне аднавілі і асьвяцілі касьцёл, дзе хрысьцілі і пахавалі апошняга караля Рэчы Паспалітай

У гэты дзень нарадзіліся

1715 Антоні Адам Скарульскі, філёзаф, асьветнік, рэктар Віленскай акадэміі.

1889 Люцыян Хвецька, ксёндз, адзін з пачынальнікаў беларускага хрысьціянскага руху.

1890Шарль дэ Голь, французскі генерал і палітык, прэзідэнт Францыі.

Шарль Дэ Голь

1893Іван Сурта, акадэмік, прэзыдэнт АН БССР, які быў расстраляны ў 1937 годзе.

1914 Рыгор Няхай, беларускі пісьменьнік.

1930 Вера Бартуль, дзяячка беларускай эміграцыі.

1974 Зьміцер Сасноўскі, музыка, гісторык, стваральнік гурта «Стары Ольса».

Зьміцер Сасноўскі

1986Вольга Хіжынкова, міс Беларусь, былая палітзьняволеная.

У памяці

1800 Саламон Майман, філёзаф-асьветнік беларускага паходжаньня.

1817 Станіслаў Урсын Нямцэвіч, гарадзенскі губэрнатар.

1936 Мацьвей Любаўскi, гісторык ВКЛ, вязень ГУЛАГу.

1944 — Кузьма Чорны, беларускі пісьменьнік, аўтар раманаў «Пошукі будучыні», «Млечны шлях» і «Трэцяе пакаленьне». Літаратуразнаўцы называюць Чорнага стваральнікам беларускага сацыяльна-псыхалягічнага раману.

1953Янка Філістовіч, беларускі дзяяч на эміграцыі, удзельнік антысавецкага супраціву ў Беларусі, публіцыст.

Янка Філістовіч

1986Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф.

1989Альгерд Малішэўскі, мастак.