Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пацьвердзіў сёньня, што яго адміністрацыя ўстанавіла тэрмін да наступнага чацьвярга для Ўкраіны, каб Кіеў пагадзіўся з плянам ЗША па спыненьні вайны Расеі супраць Украіны.
«У мяне было шмат тэрмінаў, але калі ўсё ідзе добра, тэрміны, як правіла, падаўжаюцца. Але чацьвер — гэта тое, што трэба», — сказаў Трамп у радыёінтэрвію Fox News, перадае CNN.
Плян адміністрацыі ЗША па спыненьні вайны прадугледжвае перадачу Ўкраінай тэрыторыяў Расеі, а таксама прызнаньне Злучанымі Штатамі Крыму і шэрагу іншых тэрыторыяў дэ-факта расейскімі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Альбо страта годнасьці, альбо рызыка страты ключавога партнэра»: Зяленскі — украінцам пра мірны плян, прапанаваны ЗШАКалі прэзыдэнта ЗША таксама спыталі ў Fox News, ці плянуе ён адмяніць санкцыі, якія яго адміністрацыя ўвяла супраць Расеі, ён адказаў, што не плянуе.
«Я не раблю нічога агульнага з адменай санкцый», — дадаў прэзыдэнт.
Ён сказаў, што прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін «не шукае далейшай вайны» і «нясе пакараньне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пры рэалізацыі мірнага пляну ЗША для Ўкраіны Беларусь можа апынуцца пад пагрозай паглынаньня Расеяй — амэрыканіст Пянькоўскі