Пуцін зазначыў, што Расея атрымала тэкст пляну, але прадметна ён з расейскім бокам не абмяркоўваўся, паколькі Ўкраіна пакуль не дала згоды на прапановы.
Паводле слоў Пуціна, дакумэнт, які абмяркоўваецца, — «мадэрнізаваная вэрсія» пагадненьня, якое разглядалася падчас яго перамоваў з прэзыдэнтам ЗША Трампам на Алясцы. Масква пацьвердзіла сваю згоду з прапановамі, але пасьля сустрэчы была паўза з боку ЗША з-за адмовы Украіны ад пляну, сказаў Пуцін.
Пуцін таксама паведаміў, што ЗША прасілі Расею пайсьці «на пэўныя кампрамісы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп заявіў, што Ўкраіна да наступнага чацьвярга павінная пагадзіцца з амэрыканскім плянам спыненьня вайныПуцін таксама заявіў, што Расея гатовая да мірных перамоваў, але яе задавальняе бягучая дынаміка баявых дзеяньняў у Купянску і на іншых участках фронту.
Ён адзначыў, што па стане на 4 лістапада Купянск практычна цалкам знаходзіўся пад кантролем расейскага войска. Разам з тым, мяркуючы па адкрытых крыніцах, расейскія войскі прасоўваюцца пад Пакроўскам, а ў Купянску лінія фронту амаль не зьмянілася. Украінскія вайскоўцы аб пакіданьні горада не паведамлялі.
Па дадзеных Bloomberg, ключавыя эўрапейскія партнэры Украіны раскрытыкавалі асноўныя элемэнты амэрыканскага пляну. Лідэры ЭЗ і Вялікай Брытаніі лічаць, што ўзброеныя сілы Ўкраіны павінныя заставацца здольнымі абараняць свой сувэрэнітэт, а цяперашняя лінія судакрананьня павінна стаць зыходным пунктам для любых мірных перамоваў.
Паводле апублікаванага Axios папярэдняга тэксту, мірны плян прадугледжвае, што ўкраінскія войскі выйдуць з кантраляванай імі часткі Данецкай вобласьці, і гэтая зона будзе лічыцца нэўтральнай дэмілітарызаванай буфэрнай зонай, міжнародна прызнанай як тэрыторыя, якая належыць Расейскай Фэдэрацыі, — але расейскія войскі туды ня ўвойдуць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Альбо страта годнасьці, альбо рызыка страты ключавога партнэра»: Зяленскі — украінцам пра мірны плян, прапанаваны ЗША