З Магілёва цяпер можна будзе лётаць у Эгіпет

Ілюстрацыйнае фота.

Авіякампанія Belavia сумесна з турапэратарам «Інтэрсіці» аднаўляюць чартарны кірунак Магілёў-Шарм-эль-Шэйх, паведаміла прэсавая служба Нацыянальнага аэрапорта «Менск».

З Магілёўскага аэрапорту сёньня выляцелі першыя турысты, якія выбралі месцам свайго адпачынку Эгіпет.

Паведамляецца, што загрузка першага рэйса склала 100 працэнтаў — 189 пасажыраў.

Палёты будуць ажыцьцяўляцца 1 раз у 10/11 дзён на паветраным судне Boeing 737-800.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белавія» ў траўні запусьціць рэйсы ў Туніс