Сярод вызваленых грамадзянаў Украіны —18-гадовая палітзьняволеная Марыя Місюк

Марыя Місюк пасьля вызваленьня

Кіраўнік украінскай разьведкі Кірыла Буданаў паведаміў, што вызваленыя ўкраінцы былі асуджаныя ад 2 да 11 гадоў калёніі.

Аднак, паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», 18-гадовая палітзьняволеная Марыя Місюк была асуджаная да 13 гадоў пазбаўленьня волі. Яна чакала апэляцыю па справе.

16-гадовая Марыя ў 2022 годзе пераехала разам з сям'ёй з Украіны ў Беларусь. Пазьней яе затрымалі сілавікі і абвінавацілі ў тым, што дзяўчына стварыла ў нашай краіне «анархісцкую ячэйку для падрыхтоўкі тэрактаў».

Паводле інфармацыі ўкраінскага Каардынацыйнага штаба па пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі, жанчыны і мужчыны, якія былі затрыманыя ў Беларусі і асуджаныя на розныя тэрміны пазбаўленьня волі — ад 2 да 11 гадоў, вяртаюцца ва Ўкраіну.

Самай маладой украінцы, вызваленай сёньня, 18 гадоў, самай старэйшай — 58 гадоў. Сярод вызваленых мірных жыхароў ёсьць пацыенты з цяжкімі захворваньнямі, у тым ліку з анкалягічнымі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 30 красавіка: КДБ затрымаў непаўналетніх за падрыхтоўку тэрактаў і «здраду радзіме»; асудзілі інжынэра «Менскэнэрга»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сама меней 12 грамадзян Украіны ўтрымліваюць у турмах Беларусі з палітычных матываў, — праваабаронцы