Беларусь прапускае ў Літву толькі тыя фуры, якія толькі ўехалі пасьля адкрыцьця мяжы

Літоўскія фуры на паркоўцы ў Беларусі

Прэзыдэнт літоўскай Нацыянальнай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Linava Эрландас Мікенас заявіў, што Беларусь дазваляе вярнуцца ў Літву толькі тым грузавым аўтамабілям, якія заехалі ў краіну пасьля адкрыцьця мяжы.

Тым часам фуры, якія затрымаліся ў Беларусі з пачатку месяца, па-ранейшаму ня могуць выехаць – Менск патрабуе правесьці кансультацыі з Вільняй, піша Reform.news са спасылкай на LRT.

Літва часова закрыла мяжу з Беларусьсю ў канцы кастрычніка з-за пагрозы мэтэазондаў. У адказ Менск забараніў рух літоўскіх фур па сваёй тэрыторыі да паўторнага адкрыцьця пунктаў пропуску. Нягледзячы на тое, што Літва аднавіла працу мяжы ў чацьвер, затрыманым перавозчыкам вяртаньне ўсё яшчэ заблякавана.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Літвы адмаўляецца кампэнсаваць страты сваім перавозьнікам, фуры якіх захрасьлі ў Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка зь літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір». Што сказаў кіраўнік МУС Літвы ў вялікім інтэрвію Свабодзе