На фэстывалі беларускай кнігі ў Варшаве ўзнагародзілі найлепшых перакладчыкаў мінулых двух гадоў

Цырымонія ўручэньня прэміі імя Карласа Шэрмана адбылася 22 лістапада ў Варшаве на фэстывалі інтэлектуальнай кнігі «Pradmova».

Імёны некаторых намінантаў і сябраў журы не называліся дзеля іхнай бясьпекі, піша bellit.info.

Пераможцы за 2023 год

  • Пераможца ў намінацыі «Пераклад прозы» — Алена Пятровіч за пераклад з польскай кнігі Станіслава Ігнацы Віткевіча «Ненасытнасьць».
  • Пераможца ў намінацыі «Пераклад паэзіі» — Андрэй Хадановіч за пераклад з украінскай кнігі Сяргія Жадана «Іншае імя любові».
  • Пераможца ў намінацыі «Пераклад дзіцячай кнігі» — Сярж Мядзьведзеў за пераклад з англійскай кнігі Фрэнка Баўма «Чараўнік Краіны Оз».

Пераможцы за 2024 год

  • Пераможца ў намінацыі «Пераклад прозы» — Сяргей Шупа за пераклад зь літоўскай кнігі Юргіса Кунчынаса «Туўла».
  • Пераможца ў намінацыі «Пераклад паэзіі» — Лявон Баршчэўскі за пераклад з старажытнагрэцкай «Іліяды» Гамэра.
  • Пераможца ў намінацыі «Пераклад дзіцячай кнігі» — зашыфраваны ўдзельнік.

Прэмію імя Карласа Шэрмана заснавалі ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана.

У журы сёлетняй прэміі былі

  • філёляг-славіст, перакладчык, рэдактар Сяргей Сматрычэнка,
  • перакладчыца, рэдактарка, кніжная блогерка Наста Карнацкая,
  • паэтка, перакладчыца, выкладчыца англійскай мовы Ганна Шакель,
  • літаратар, журналіст, рэдактар Сяргей Дубавец.

Астатнія сябры журы 2023 году і сябры журы 2024 году пажадалі застацца непублічнымі.

Арганізатары прэміі —

  • Дабрачынная ініцыятыва «Viartańnie»,
  • Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў,
  • Беларускі ПЭН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 5 цытатаў ляўрэата прэміі Гедройця пра вяртаньне да сабе і Беларусі


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Узнагароджваем „вераскі“, што прабіліся праз цэглу». Кінапрэмія «Чырвоны верас» абвясьціла доўгі сьпіс — хто туды трапіў?