У гандлёвым цэнтры ў Баку грымнуў выбух, ёсьць пацярпелыя. Відэа

На месцы выбуху ў Баку

Уладальнік бізнэс-цэнтру лічыць: у будынку не было газу, адбыўся выцек падземнага.

Раніцай 24 лістапада ў пяціпавярховым бізнэс-цэнтры AFEN Plaza ў Баку адбыўся выбух, у выніку якога пацярпелі пяць чалавек.

«У будынку, дзе адбыўся выбух, не было газу. Тут вядуцца работы на дарозе. Праз гэты раён праходзіць газавод. Трактары, якія працавалі на будаўніцтве, пашкодзілі лінію», — паведаміў журналістам Абульфат Аліеў, уладальнік гандлёвага цэнтру AFEN Plaza, дзе адбыўся выбух, паведамляюць мясцовыя вэб-сайты, на якія спасылаецца Азэрбайджанская служба Радыё Свабода.

Ён сказаў, што, на яго думку, выбухнуў падземны газ, які трапіў у памяшканьні праз пашкоджаньне:

«Здаецца, яны не адрамантавалі выцек належным чынам пасьля таго, як ён адбыўся, і газ прасачыўся ў будынак. Газ назапасіўся ў падвале, і выбух адбыўся раніцай, калі рабочы запаліў сьвятло».

Атрымаць адказ на гэтую заяву ад вытворчага зьвязу Azəriqaz і іншых адпаведных афіцыйных устаноў журналістам пакуль не ўдалося.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На прадпрыемстве «Беларуськалій» адбыўся выбух праз уцечку салянай кіслаты, пацярпелі 4 супрацоўнікі


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Азэрбайджан заявіў Расеі пратэст праз падзеньне ракеты на тэрыторыю амбасады ў Кіеве