На прадпрыемстве «Гродна Азот» пачалі працы для запуску цэху «Аміяк-4», які шмат разоў спыняўся праз аварыйныя сытуацыі і ўрэшце быў закрыты сёлета ў жніўні на «плянавы рамонт і мадэрнізацыю».
Як паведаміла выданьне «Гродзенская праўда», аднаўленьне дзейнасьці цэху можа заняць 10 дзён.
Раней паведамлялі, што на «Гродна Азоце» да 2026 году плянуюць правесьці праграму мадэрнізацыі коштам 800 мільёнаў даляраў. Кіраўніцтва заводу заяўляла, што 95 % абсталяваньня плянавалі купіць у Расеі.
Цэх «Аміяк-4» няпланава спыняўся 5 сакавіка і 19 красавіка 2021 году. 7 ліпеня, 4 жніўня і 6 сьнежня 2021 году аварыйныя сытуацыі адбываліся ў цэху азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі. Па некалькі разо цэх спыняў сваю дзейнасьць у 2022, 2023 і 2024 гадах.
Прадпрыемства «Гродна Азот» дзяржаўнае. Яно знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «Беларуськаліі» тушылі пажар, а на «Гродна Азот» на дзень спынялі адзін з цэхаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэфіцыт кадраў, звышсакрэтнасьць і кнопачныя тэлефоны для супрацоўнікаў. Як жыве «Гродна Азот» пасьля пратэстаў і ўзломаў