Праект рэспубліканскага бюджэту прыняты ў першым чытаньні. Што ў ім?

Пасяджэньне Палаты прадстаўнікоў, архіўнае фота

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на пасяджэньні 24 лістапада прыняла ў першым чытаньні законапраект аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

Даходы бюджэту заплянаваныя ў памеры 54,3 мільярда рублёў (на 12,4% вышэй за ацэнку паступленьняў 2025 году), выдаткі — 58,7 мільярда рублёў(+10,4%).

Меркаваны дэфіцыт складае 4,3 мільярда рублёў (7% ад выдаткаў).

На абслугоўваньне дзяржаўнага доўгу заплянавана 6 мільярдаў рублёў, у тым ліку 4,7 4 мільярда рублёў на абслугоўваньне зьнешняга доўгу, што на мільярд рублёў больш, чым летась.

Выдаткі на нацыянальную абарону плянуюцца ў памеры 4,52 мільярда рублёў. Гэтыя выдаткі зьніжаюцца на 210 мільёнаў рублёў у параўнаньні з 2025 годам.

На судовую ўладу, праваахоўную дзейнасьць і забесьпячэньне бясьпекі будзе вылучана 6,7 мільярда рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі заплянаваў на 2026 год больш штрафаў і канфіскацыяў маёмасьці