Пра гэта яна паведаміла на брыфінгу ў Варшаве 24 лістапада, перадае інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
У кантэксьце далейшага вызваленьня палітвязьняў яна сказала:
«Мы аднолькава разумеем сытуацыю. Спадар Коўл прыкладае вялікія намаганьні, каб выцягнуць нашых людзей з турмаў і дамагчыся спыненьня рэпрэсій. І каб людзі мелі магчымасьць застацца ў Беларусі таксама. Я шчыра спадзяюся, у бліжэйшыя тыдні будуць добрыя навіны».
Адначасова палітык удакладніла, што дэмакратычныя сілы разам з праваабаронцамі падрыхтавалі «ўсю неабходную інфраструктуру, каб прыняць палітвязьняў у Польшчы і Літве і забясьпечыць іх самым неабходным».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка анансаваў на сьнежань перамовы з дэлегацыяй ЗША«Акрамя гэтага, мы працуем над падтрымкай незалежных мэдыя і грамадзянскай супольнасьці, — дадала Ціханоўская. — Мы дамагаемся таго, каб забясьпечыць падтрымкай незалежныя мэдыя, і маем пазытыўныя сыгналы з боку Эўракамісіі і асобных краінаў наконт дапамогі на наступны год. Таксама працягваем мабілізаваць падтрымку для праваабарончых арганізацый і міжнародных арганізацый. ініцыятываў».
Ад імя Аб’яднанага пераходнага кабінэту, які яна ўзначальвае, Ціханоўская асудзіла «усе правакацыі з боку рэжыму — з паветранымі балёнамі, якія паралізуюць працу аэрапорту ў Вільні, захопам літоўскіх грузавікоў, прыкрыцьцём злачынцаў, якія ўчынілі дывэрсію на польскай чыгунцы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ерка Літвы: калі сытуацыя зь Беларусьсю ня зьменіцца, будзе прынятае рашэньне закрыць мяжу