Мэдыкі Беларусі ўважаюць, што гэта дапамагло выратаваць тысячы жыцьцяў беларусаў, паведаміла Міністэрства здароўя Беларусі.
Спэцыялісты штогод выяўляюць каля 1000 новых выпадкаў раку шыйкі маткі — сярод гінэкалягічных анказахворваньняў гэтая хвароба на другім месцы. Практычна ўсе выпадкі раку шыйкі маткі, а таксама некаторыя выпадкі раку галавы і шыі выкліканыя вірусам папілёмы чалавека.
Усясьветная практыка ўжываньня такіх вакцынаў пачалася ў 2006 годзе. У Беларусі вакцыну ад ВПЧ дадалі ў нацыянальны каляндар прышчэпак у ліпені 2025 году. Пакуль плянуецца прышчапляць толькі дзяўчатак 11 гадоў. У Беларусі выкарыстоўваюць кітайскую вакцыну Сecolin. У схеме прадугледжаныя дзьве дозы, вакцына ўводзіцца ў цягліцу пляча.
За дастаткова кароткі час больш за 65% 11-гадовых дзяўчатак (больш за 34 тысячы) атрымалі першую дозу вакцыны. Другая вакцынацыя будзе ў першым квартале 2026 году. У выніку яны будуць абароненыя ад двух найбольш анкагенных ВПЧ 16 і 18 тыпаў, а дзякуючы перакрыжаванай абароне — ад ВПЧ 31, 33, 45 тыпаў, агулам ад 84% усіх тыпаў раку шыйкі маткі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У дзяржавы цынічны падыход — з гледзішча эканомікі». Як у Беларусі зрабіць прышчэпку ад энцэфаліту, які пераносяць кляшчы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што трэба ведаць пра новы штам COVID-19, яго сымптомы і лячэньне