Мужчынскі гурт беларускіх традыцыйных сьпеваў выпусьціў свой першы альбом.
Заснавальнік гурта — вядомы музыка, арганізатар праекту «Сьпеўны сход» Сяржук Доўгушаў.
«На гэтых мужчынскіх песьнях фармаваўся наш гурт Kasary. Яны сталі нам вельмі блізкімі ад самага пачатку — ад першых заняткаў, з навучаньня, з нараджэньня калектыву. Таму задача была простая: запісаць альбом максымальна шчыра і па-жывому, без прыўкрас і эфэктаў. Перадаць стыль, эмоцыю і мужчынскую энэргію беларускіх традыцыйных песень. Мы бязьмерна ўдзячныя нашым дзядам за гэты невычэрпны скарб. Вучымся, натхняемся і стараемся даваць далейшае жыцьцё гэтым спрадвечным песьням».
Прэзэнтацыя альбому і вялікі канцэрт гурта Kasary адбудуцца 30 лістапада ў Варшаве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Добрыя навіны тыдня. Купальле, качка на яйках і першы кліп новага беларускага мужчынскага гурту