Ужо сёньня: Уладзімеру Караткевічу — 95

Уладзімер Караткевіч з вавёркай

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

26 лістапада 1930 году, 95 гадоў таму з дня нараджэньня пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча.

Нарадзіўся ў Воршы, вучыўся ў Кіеве, шмат гадоў пражыў у Менску. Караткевіч ня толькі аўтар празаічных, паэтычных і драматургічных твораў, а яшчэ і першаадкрывальнік жанру гістарычнага дэтэктыву ў беларускай літаратуры. Найбольш вядомыя творы «Дзікае паляваньне караля Стаха», «Зямля пад белымі крыламі», «Чазенія» і многія іншыя.

Цытата

Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаваньне і плюе на «спрадвечны» закон (Уладзімер Караткевіч).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У аршанскім музэі Караткевіча экспануюць ягоную пасьмяротную маску

Сёньня ў сьвеце

...адзначаецца Сусьветны дзень інфармацыі.

У гісторыі

1394 — Сэул робіцца сталіцай Карэі.

1812 — Расейска-француская вайна: пачатак бітвы на Бярэзіне.

1917 — утвораны Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласьці і фронту, першы заканадаўчы орган Саветаў у Беларусі.

1943 — Другая сусьветная вайна: ад нямецкай акупацыі вызвалены Гомель.

1994 — створанае аб’яднаньне беларусаў Масквы «Бацькаўшчына».

1996 — апошні расейскі ядзерны боезарад, які заставаўся за межамі Расеі, быў выведзены з тэрыторыі Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1799 — Міхаіл Кулеша, мастак, літограф.

1805 — Яўстах Янушкевіч, беларускі кнігавыдавец, публіцыст, арганізатар паўстаньня 1830-1831 гадоў.

1891 Ян Станкевіч, беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч.

1894 — Норбэрт Вінэр, матэматык, адзін са стваральнікаў кібэрнэтыкі.

1901 — Антон Янкоўскі, беларускі народны сьпявак, зьбіральнік фальклёру.

1909 — Эжэн Ёнэско, францускі драматург.

1909 — Яніна Каханоўская, дзяячка беларускай эміграцыі ў ЗША, пляменьніца Івана і Антона Луцкевічаў, бабуля сьпевака Данчыка.

1925 — Юры Семяняка, народны артыст Беларусі, кампазытар.

1961 — Віктар Асьлюк, беларускі кінадакумэнталіст.

У памяці

1855 Адам Міцкевіч, польскі паэт, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху супраць Расейскай імпэрыі, сябра Таварыства філяматаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад Нясьвіжам знайшлі камень з цытатай Адама Міцкевіча 

1864 — Тэадор Нарбут, беларускі гісторык, археограф, музэйнік. Ягоныя дзеці бралі ўдзел у паўстаньні Каліноўскага, за гэта карнікі арыштавалі 77-гадовага вучонага і прысудзілі яго да сыбірскае катаргі. Аднак хворы стары, не дачакаўшыся высылкі, памёр.

2007 — Ізяслаў Бруцкі, мітрапаліт і першагерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

2022 — Уладзімер Макей, міністар замежных справаў Беларусі.