Новы артыкул у крымінальным кодэксе Італіі ўводзіць катэгорыю забойства «на аснове характарыстык ахвяры», гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекту, піша AFP.
Раней італьянскае заканадаўства прадугледжвала абцяжлівыя абставіны толькі ў выпадках, калі забойца быў жанаты з ахвярай ці быў яе сваяком.
Прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мэлёні вітала вынікі галасаваньня і назвала гэты захад інструмэнтам для «абароны свабоды і годнасьці кожнай жанчыны».
Заканадаўчую ініцыятыву ўраду, ужо ўхваленую Сэнатам у ліпені, прыняла ніжняя палата парлямэнту Італіі 237 галасамі «за» і ніводным «супраць».
Новы артыкул прадугледжвае пажыцьцёвае зьняволеньне за прычыненьне жанчыне сьмерці «з матываў дыскрымінацыі, нянавісьці або гвалту».
25 лістапада Арганізацыя Абʼяднаных Нацый адзначыла Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту над жанчынамі і апублікавала справаздачу: летась каля 50 000 жанчын і дзяўчат загінулі ад рук сваіх партнэраў або сямейнікаў.
Нацыянальны інстытут статыстыкі Італіі (Istat) паведаміў, што ў 116 з 327 забойстваў, зарэгістраваных у краіне ў 2024 годзе, ахвярамі былі жанчыны і дзяўчаты. У 92,2% выпадкаў забойцамі былі мужчыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Антошкіна, 3». Партрэты жанчын, якія прайшлі праз калёнію №4 і засталіся сабой ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белстат прыйшоў да высновы, што ў Беларусі зьніжаецца доля жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту