Вонкавая палітыка Беларусі ўсё больш нагадвае дэтэктыў з нечаканымі паваротамі. Крызіс у адносінах з Літвой, затрыманьне 1800 літоўскіх фур і патрабаваньні сустрэчы міністраў замежных спраў — гэта ўжо выглядае як дыпляматычны шантаж.
Паралельна Лукашэнка імкнецца зноў апынуцца ў цэнтры тэмы пра Ўкраіну. Едзе ў М’янму да вайсковай хунты і расстаўляе акцэнты, якія могуць шмат сказаць пра сёньняшні курс беларускай замежнай палітыкі. Што ўсё гэта значыць і куды рухаецца афіцыйны Менск камэнтуе палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.