«Роскомнадзор» прызнаў «паэтапнае» блякаваньне мэсэнджэра WhatsApp, паведаміла агенцтва «Интерфакс».
«Мэсэнджар выкарыстоўваецца для арганізацыі і правядзеньня тэрарыстычных дзеяньняў на тэрыторыі краіны, для вэрбоўкі іх выканаўцаў, для ашуканскіх і іншых злачынстваў супраць нашых грамадзян», — гаворыцца ў паведамленьні.
Ведамства папярэдзіла, што WhatsApp будзе цалкам заблякаваны ў Расеі, калі не выканае патрабаваньні заканадаўства.
На гэтым тыдні дарадца кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна ў пытаньнях вонкавай палітыкі Юры Ушакоў, чыю размову са спэцпасланьнікам амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа Стывам Уіткафам апублікавала агенцтва Bloomberg, патлумачыў выцек інфармацыі выкарыстаньнем WhatsApp.
Як адзначае «Настоящее время», для такіх званкоў Ушакову давялося б выкарыстоўваць VPN, бо ў жніўні Роскомнадзор заблякаваў аўдыё-і відэазванкі ў WhatsApp і Telegram.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшла расьсьледаваньне аб праграме сачэньня за грамадзкімі дзеячамі. Яе закупляў і Менск ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сярод беларусаў набірае папулярнасьць расейскі мэсэнджар Мах. Што гэта такое, чым ён небясьпечны і чым яго замяніць