У Швайцарыі абсалютная большасьць грамадзянаў прагаласавала супраць падатку на вельмі заможных людзей

Будынак парлямэнту Швайцарыі ў Бэрне

Выбарцы адназначна адхілілі прапанаваны 50% падатак на спадчынныя маёмасьці ў памеры 50 мільёнаў швайцарскіх франкаў (62 мільёны даляраў ЗША) і больш.

79% швайцарскіх выбарцаў адхілілі прапанаваны падатак на вельмі заможных, паводле ацэнак грамадзкага вяшчальніка. Пра гэта паведаміў грамадзкі вяшчальнік SRF у першай ацэнцы вынікаў. Гэта не канчатковая лічба, але вяшчальнік заяўляе, што вынік будзе каля яе.

Прапанова моладзевага крыла левых сацыял-дэмакратаў, або JUSOs, накіраваная на фінансаваньне праектаў зьмяншэньня ўзьдзеяньня зьмены клімату, як чакалася, праваліцца, бо больш за дзьве траціны рэспандэнтаў выказаліся супраць прапанаванага падатку ў нядаўніх апытаньнях.

Банкіры ўважліва сачылі за галасаваньнем, разглядаючы яго як лякмусавую паперку апэтыту да пераразьмеркаваньня багацьця ў Швайцарыі, бо іншыя краіны, такія як Нарвэгія, павялічылі свой падатак на багацьце або ўжо абмяркоўвалі падобныя крокі, адзначае Reuters.

У Швайцарыі знаходзяцца адны з самых дарагіх гарадоў на плянэце, і трывога з нагоды кошту жыцьця набірае абароты ў мясцовай палітыцы.

Крытыкі ініцыятывы заявілі, што яна можа справакаваць адток заможных людзей з Швайцарыі, што прывядзе да зьніжэньня агульных падатковых паступленьняў. Швайцарскі ўрад заклікаў выбарцаў адхіліць праект.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманьне ў Швайцарыі, крымінальная справа ў Латвіі — наступствы нападу расейскамоўнага пасажыра на ўкраінска-беларускую сям'ю


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь нацыяналізавала экспэдытарскую кампанію, створаную пры ўдзеле інвэстараў з Швайцарыі