Улады Латвіі працягнулі абмежаваньні на палёты ў вячэрні і начны час у паветранай прасторы ўздоўж межаў з Расеяй і Беларусьсю.
Пра гэта паведамілі агенцтву ТАСС у авіядыспэтчарскай службе краіны. Да падаўжэньня забарона дзейнічала да канца 30 лістапада.
Цяпер абмежаваньні ўведзеныя да 7 сьнежня ўключна і распаўсюджваюцца на вышыні да 6 кілямэтраў.
Падобныя захады ўлады Латвіі ўвялі яшчэ ў верасьні і з таго часу рэгулярна працягваюць.
Забарона будзе дзейнічаць, як і раней, з 20:00 да 08:00 па Беларусі). Усе фірмы і асобы, якія працуюць у паветранай прасторы краіны, атрымалі апавешчэньні аб падаўжэньні абмежаваньняў.
Аналягічныя абмежаваньні ўведзеныя на тыдзень для палётаў уздоўж межаў Латвіі з Эстоніяй і Літвой. Вынятак складаюць рэйсы, адмыслова дазволеныя вайсковым ведамствам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспарт тавараў зь Беларусі ў Латвію з пачатку 2025 году ўпаў больш як удвая