Рэдакцыям дзяржаўных СМІ зноў нададуць бюджэтную падтрымку, суму якой апошнімі гадамі публічна не паведамляюць.
Нацыянальны праўны партал Беларусі апублікаваў пералік дзяржаўных СМІ, якім будзе аказаная дзяржаўная падтрымка.
У ім 21 назва беларускіх дзяржаўных СМІ, сярод якіх газэты «Звязда» і «СБ. Беларусь сегодня», «Народная газета», «Рэспубліка», «Сельская газета», літаратурныя выданьні ЛіМ, «Полымя» «Нёман», «Маладосць», часопісы «Родная прырода», «Алеся», «Бярозка».
Пра аб’ём падтрымкі дзяржаўных СМІ зь бюджэту ўжо некалькі гадоў не паведамляюць.
Большасьць недзяржаўных СМІ ўлады Беларусі закрылі, частка зь іх цяпер працуе з-за мяжы, іх журналісты трапілі пад маштабныя рэпрэсіі.
Паводле БАЖ, у зьняволеньні цяпер знаходзяцца 28 супрацоўнікаў незалежных беларускіх мэдыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Каці й Ігара будзе чацьвёра дзяцей, я ведаю іх імёны». Беларуская рэжысэрка — пра свой фільм, яго пракатны лёс і новыя праекты