Памёр паэт, былы шматгадовы дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі Генадзь Пашкоў. Яму было 77 гадоў.
Пашкоў нарадзіўся 23 сакавіка 1948 году ў вёсцы Малыя Ліпавічы Чашніцкага раёну. Вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач для дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё, потым у часопісе «Полымя», загадчыкам рэдакцыі, адказным сакратаром, намесьнік галоўнага рэдактара.
Зь лютага 1996 году да 2008 году Пашкоў быў дырэктарам выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. З 2008 да 2016 года – першым сакратаром Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
У 2013 годзе ён атрымаў званьне заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што схавана ў беларускіх саркафагах страху? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алесь Разанаў: Так пісаць, як пісалі папярэднікі, клясыкі, — не атрымаецца