Гадавіна народзінаў Васіля Несьцярэнкі, які пасьля аварыі на ЧАЭС запатрабаваў ратаваць людзей

Васіль Несьцярэнка, архіўнае фота

Падзеі 2 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1409 — адкрыўся Ляйпцыскі ўнівэрсытэт, азін з найстарэйшых у сьвеце.

1591 — у Менску створана брацтва мэталаапрацоўчых рамёстваў — першае цэхавае ўтварэньне ў сучаснай беларускай сталіцы. Наступнымі будуць кравецкі, шавецкі, рымарскі, цырульніцкі ды іншыя цэхі.

1804 — Адбылася каранацыя Напалеона Банапарта імпэратарам Францыі.

1805 — параза расейскіх і аўстрыйскіх войскаў пры Аўстэрліцы ад войска Напалеона.

1936 — польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Таварыства беларускай школы.

1942 — Энрыка Фэрмі атрымаў першую кантраляваную ланцуговую ядзерную рэакцыю.

1956 — група рэвалюцыянэраў на чале зь Фідэлем Кастра, якая прыплыла з Мэксыкі на яхце «Гранма», высаджваецца на Кубе.

1971 — узьнікла дзяржава пад назвай Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. У дзяржаву аб’ядналіся шэсьць манархіяў рэгіёну Пэрсыдзкай затокі. У лютым наступнага году да іх далучылася сёмая.

2010 — на iPhone запушчаны мэсэнджар Viber.

У гэты дзень нарадзіліся

1776Анёл Доўгірд, беларускі філёзаф.

1887Уладзімер Пракулевіч, юрыст, журналіст, палітык, адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну 1920 г., палітэмігрант, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1923 Марыя Калас, амэрыканская опэрная сьпявачка.

1934Васіль Несьцярэнка, беларускі навуковец, член-карэспандэнт АН Беларусі, дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі. У першыя ж гадзіны пасьля аварыі на ЧАЭС падняў перад камуністычным кіраўніцтвам БССР пытаньне ратаваньня людзей. Памёр 25 жніўня 2008 году.

1946Джані Вэрсачэ, італьянскі мадэльер.

1954Андрэй Смаляк, беларускі мастак, кавалер срэбнага мэдаля Эўрапарлямэнту за ўнёсак у разьвіцьцё эўрапейскага мастацтва.

1958 Уладзімер Парфяновіч, беларускі вясьляр, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён.

Уладзімер Парфяновіч

1962Андрэй Зыгмантовіч, беларускі футбаліст.

У памяці

1547Эрнан Картэс, гішпанскі канкістадор, заваёўнік Мэксыкі.

1814 Данасьен дэ Сад, францускі пісьменьнік, маркіз.

1987 Якаў Зяльдовіч, савецкі фізык, акадэмік, тройчы Герой Сацыялістычнай Працы, ураджэнец Менску.