Пра гэта паведамляюць Le Soir і Euractiv.
Раніцай 2 сьнежня бэльгійская паліцыя правяла ператрусы ў дыпляматычнай службе ЭЗ у Брусэлі, у Каледжы Эўропы ў Бруге і некалькіх прыватных дамах. Трох чалавек затрымалі для допыту.
Магерыні з 2020 году займае пасаду рэктара Каледжа Эўропы — вышэйшай школы ЭЗ для дыпляматаў і дзяржаўных службоўцаў. Euractiv з спасылкай на чатыры крыніцы, знаёмыя з расьсьледаваньнем, піша, што гаворка ідзе пра абставіны набыцьця каледжам будынку ў Бруге за 3,2 млн эўра праз тэндэр.
Сьледчыя лічаць, што Каледж Эўропы і ягоныя прадстаўнікі мелі доступ да інфармацыі пра тэндэр, якая павінна была заставацца канфідэнцыйнай для забесьпячэньня сумленнай канкурэнцыі паміж установамі, якія прэтэндуюць на разьмяшчэньне новай Дыпляматычнай акадэміі Эўразьвязу.
Пры гэтым, паводле выданьня, абвінавачаньні пакуль нікому не прадʼяўленыя. Le Soir піша, што перад апэрацыяй Эўрапейская пракуратура зьвярнулася з хадайніцтвам аб зьняцьці імунітэту зь некалькіх падазраваных, і гэтая просьба была задаволеная.
Федэрыка Магерыні — у 2014 годзе займала пасаду кіраўніка МЗС Італіі. У 2014—2019 гадах была вярхоўным прадстаўніком Эўрапейскага зьвязу ў замежных справах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былога прэзыдэнта Францыі выпусцьілі з турмы. Ён прабыў там тры тыдні