«Расея не зьбіраецца ваяваць з эўрапейскімі краінамі, але калі Эўропа захоча ваяваць з намі і пачне — мы гатовыя наўпрост зараз, у гэтым няма ніякіх сумневаў. Калі Эўропа раптам пачне вайну з намі, мне здаецца, што ўсё адбудзецца вельмі хутка. Гэта не Ўкраіна. З Украінай мы дзейнічаем хірургічна, асьцярожна. Гэта не вайна ў прамым сучасным сэнсе гэтага слова», — цытуе Пуціна ягоная прэс-служба.
Паводле слоў Пуціна, калі Эўропа пачне вайну, «вельмі хутка можа ўзьнікнуць сытуацыя, у якой нам ня будзе зь кім весьці перамовы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскія спэцслужбы мяркуюць, што загад на падрыў польскай чыгункі аддаваў ПуцінПра гэта прэзыдэнт Расеі заявіў напярэдадні перамоваў аб спыненьні вайны супраць Украіны са спэцыяльным пасланьнікам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Стывэнам Уіткафам.
Расея вядзе поўнамаштабную вайну супраць Украіны зь лютага 2022 году. Сёлета ў верасьні краіны NATO неаднаразова абвінавачвалі Расею ў беспрэцэдэнтных парушэньнях іх паветранай прасторы. Масква адхіляе гэтыя абвінавачваньні.
Прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што шматлікія парушэньні паветранай прасторы краінаў ЭЗ — гэта пасьлядоўная кампанія, накіраваная на падзел Эўропы і аслабленьне падтрымкі Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рубіё назваў перамовы з украінскай дэлегацыяй у ЗША «вельмі плённымі», Уіткаф едзе ў Маскву