Дзясяткі загінулых, разбураныя шматпавярховікі: украінскія гарады пасьля масаванай расейскай атакі. ФОТА

Разбураны ў выніку расейскай атакі шматпавярховы будынак у Цярнопалі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у жылы будынак трапіла ракета Х-101, паведаміў «Кіеў 24» начальнік аддзелу сувязі Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны Юры Ігнат.

Ратавальнік нясе чалавека каля дому, па якім ударыла расейская ракета

Ратавальнікі працуюць на месцы расейскага ракетнага ўдару па шматпавярховым будынку ў Цярнопалі. Паводле апошніх зьвестак Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, вядома пра 25 загінулых, у тым ліку траіх дзяцей. Яшчэ 73 чалавекі, у тым ліку 15 дзяцей, атрымалі раненьні.

Жыхары глядзяць на свой разбураны ў выніку расейскага нападу дом

Разбор завалаў на месцы расейскага нападу ў Цярнопалі

Наступствы пажару ў шматпавярховіку ў Цярнопалі, у які пацэліў расейскі бесьпілётнік

Машыны, якія згарэлі пасьля таго, як «Шахед» трапіў у шматпавярховы будынак

Пажар у шматпавярховым будынку ў Харкаве пасьля расейскай атакі

Жыхары Харкава эвакуююцца з шматпавярховага будынку, пашкоджанага расейскім абстрэлам

Мэдык выносіць дзіця з ахопленага агнём шматпавярховага будынку ў Харкаве пасьля расейскага абстрэлу

Ратавальнікі тушаць пажар, выкліканы расейскім абстрэлам Харкава

Дым над Львовам пасьля расейскага нападу на горад. Мэр Андрэй Садовы заявіў, што загарэліся шыны на цывільных складах.

Расейскія войскі атакавалі Львоўскую вобласьць бесьпілётнікамі і крылатымі ракетамі, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Максім Казыцкі

Дым падымаецца над Львовам пасьля расейскага нападу.

Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць украінскія рэгіёны з выкарыстаньнем розных відаў зброі — ударных бесьпілётнікаў, ракет, ракетных комплексаў, РСЗА. Расейскае кіраўніцтва адмаўляе, што расейскае войска падчас поўнамаштабнай вайны наносіць мэтанакіраваныя ўдары па грамадзянскай інфраструктуры ўкраінскіх гарадоў і вёсак, забіваючы мірных жыхароў і разбураючы шпіталі, школы, дзіцячыя садкі, абʼекты энэрга- і водазабесьпячэньня. Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы