У лістападзе 2025 году УСУ выканалі не менш за 14 нападаў на расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы з дапамогай бесьпілётнікаў — гэта максымальная колькасьць нападаў за месяц з пачатку вайны.
Яшчэ восем чалавек параненыя, сьцьвярджае абласная вайсковая адміністрацыя.
Жыхары расейскага гораду Шабекіна Белгарадзкай вобласьці і іншых памежных з Украінай раёнаў ужо засяліліся ў санаторыі Беларусі.
Перамовы паміж украінскай і амэрыканскай дэлегацыямі аб парамэтрах магчымага мірнага пагадненьня ў поўнамаштабнай расейска-ўкраінскай вайне, якая працягваецца амаль чатыры гады, завяршыліся 30 лістапада ў Флёрыдзе.
Атака адбылася ў ноч на 30 лістапада.
Украінскія СМІ ў суботу апублікавалі відэа, на якім, як сьцьвярджаецца, морскія бесьпілётнікі Sea Baby узрываюць у Чорным моры танкеры так званага расейскага ценевага флёту.
У камэнтары New York Post Ярмак напісаў, што гатовы да «любых рэпрэсій» і назваў сябе сумленным чалавекам, падкрэсьліўшы, што знаходзіўся ў Кіеве ад першага дня поўнамаштабнага ўварваньня Расеі.
Пачынаючы з жніўня гэтага году раённыя выканаўчыя камітэты Пінску, Лунінца і Менску, а таксама вайсковы камісарыят Горадні пачалі набываць партатыўныя прылады для выяўленьня дронаў. Такія ж самыя дэтэктары выкарыстоўваюць расейскія вайскоўцы на вайне ва Ўкраіне.
Суд у Нямеччыне ўзяў пад варту грамадзяніна Украіны, падазраванага ў дывэрсіі на газаправодах «Паўночны паток», паведаміла 28 лістапада нямецкая Генэральная пракуратура.
«Нішто пра Ўкраіну не павінна вырашацца без Украіны, і нішто пра Эўропу не павінна вырашацца без Эўропы», — гаворыцца ў рэзалюцыі.
У публічнай частцы перамоваў Лукашэнкі з Пуціным закраналася толькі пэрспэктыва замірэньня ў вайне ва Ўкраіне. Да абмеркаваньня галоўнай тэмы міжнароднага парадку дня Лукашэнка хацеў бы далучыцца. Для яго непрыемна, што ў момант, калі сьвет абмяркоўвае мірны плян, ён застаецца ўбаку.
Мэр Цярнопаля Сяргей Надал паведаміў, што ў лякарні памерла 12-гадовая дзяўчынка, якая атрымала раненьні ў выніку расейскага абстрэлу горада 19 лістапада.
Ва Ўкраіне ўпершыню за гады ўварваньня Расеі спынілі пасажырскія чыгуначныя зносіны з Данецкай вобласьцю, бо яны сталі надта небясьпечныя.
Міністэрства замежных справаў Літвы накіравала ў Раду Эўропы інфармацыю аб удзеле краіны ў створаным Спэцыяльным трыбунале для расьсьледаваньні ваенных злачынстваў супраць Украіны.
У Міністэрстве абароны Расеі ў сваіх традыцыйных паведамленьнях аб перахопе і зьнішчэньні ўкраінскіх дронаў аб атацы на Рэспубліку Чувашыю ўвогуле не згадалі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ў апошняй атацы Расея выкарыстала 22 ракеты розных тыпаў і больш за 460 дронаў, чатыры зь якіх заляцелі на тэрыторыі Малдовы і Румыніі.
Генэральны сакратар NATO Марк Рутэ заявіў, што мірная прапанова ЗША дапамагла зблізіць Кіеў і Вашынгтон на шляху да спыненьня расейскай вайны ва Ўкраіне, найбуйнейшага і найбольш сьмяротнага канфлікту ў Эўропе з часоў Другой усясьветнай вайны.
Расейскія войскі нанесьлі новы магутны ўдар па Ўкраіне — пацярпелі Кіеў, Адэская, Сумская, Харкаўская, Запароская, Херсонская і іншыя вобласьці краіны. Паўсюль ёсьць загінулыя і параненыя. Галоўная мішэнь — цывільны сэктар і энэргетыка.
Акруговы суд у сталіцы Літвы ў панядзелак пакараў трыма гадамі і чатырма месяцамі пазбаўленьня волі 18-гадовага грамадзяніна Ўкраіны Данііла Бардадзіма. Яго прызналі вінаватым у справе пра падпал гандлёвага цэнтру IKEA ў траўні 2024 году.
Што атрымаў Лукашэнка за вызваленьне ўкраінскіх грамадзянаў? Як шмат палітвязьняў сярод іх? Што рэалізацыя мірнага пляну ЗША азначала б для Беларусі?
Усякія спробы зьмяніць тэрыторыю Ўкраіны сілай «непрымальныя», а абмежаваньне ейнага абароннага патэнцыялу пагражае бясьпецы ўсёй Эўропы, заявіла старшыня Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен, камэнтуючы падыходы да магчымага мірнага ўрэгуляваньня.
Спэцпрадстаўнік прэзыдэнта ЗША па Ўкраіне Кіт Келаг заявіў, што засталося «два мэтры» да завяршэньня вайны ва Ўкраіне. Ён таксама падтрымаў мірную ініцыятыву адміністрацыі Дональда Трампа, якую абмяркоўваюць у нядзелю ў Жэнэве прадстаўнікі ЗША, Украіны і краінаў Эўропы.
Шэсьць тысяч сірот з Расеі ўдзельнічалі ў вайне з Украінай, чатыры тысячы зь іх вярнуліся з зоны баявых дзеяньняў, яшчэ дзьве тысячы працягваюць службу.
22 лістапада ўвечары завяршыліся пошукава-выратавальныя работы ў Цярнопалі, дзе 19 лістапада жылы дом разбурыла расейская ракета. Колькасьць ахвяраў вырасла гэтага ўдару вырасла да 33 чалавек, сярод іх 6 дзяцей. Лёс яшчэ шасьцярых людзей дагэтуль не вядомы.
Паводле афіцыйных зьвестак, з 24 лютага 2022 году вайна забрала жыцьці больш за 600 украінскіх дзяцей, тысячы былі параненыя. Генацыднай практыкай Расеі зьяўляецца масавае выкраданьне і дэпартацыя дзяцей.
Грамадзян Украіны, вернутых 22 лістапада, у Беларусі пераважна абвінавачвалі ў падтрымцы сваёй краіны, заявіў у эфіры ўкраінскага тэлебачаньня прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны (ГУВ МА) Андрэй Юсаў.
Лідэры ЭЗ заявілі, што вітаюць намаганьні ЗША па дасягненьні міру ва Ўкраіне, але паводле іх мірны плян Вашынгтона патрабуе дадатковай дапрацоўкі.
Вызваленьне і перадача Ўкраіне яе 31 грамадзяніна сталася магчымай дзякуючы міжнародным перамовам з удзелам ЗША — працэсу, які «нарадзіўся не раптоўна», заявіла 22 лістапада прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) Вольга Зазулінская.
Паводле інфармацыі ўкраінскага Каардынацыйнага штаба па пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі, жанчыны і мужчыны, якія былі затрыманыя ў Беларусі і асуджаныя на розныя тэрміны пазбаўленьня волі — ад 2 да 11 гадоў, вяртаюцца ва Украіну.
Улады Ўкраіны, Вялікабрытаніі, Францыі і Нямеччыны рыхтуюць сустрэчную прапанову ў адказ на амэрыканскі плян мірнага ўрэгуляваньня вайны, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.
Што рэалізацыя мірнага пляну ЗША азначала б для Беларусі? Чаго дамагаюцца крытыкі Ціханоўскай? Хто выйграе ад адкрыцьця межаў? Што прынясе бюджэту новы раўнд барацьбы з «дармаедамі»? У чым галоўная інтрыга «Прадмовы» у Варшаве?
Украіна цярпіць ад сьмяротных атак Расеі ў часе атрыманьня так званага «мірнага пляну» ад прэзыдэнта ЗША Трампа, у якім Кіеву прапануецца адмовіцца ад вялікіх тэрыторыяў і пайсьці на іншыя саступкі Маскве.
Пасьля паведамленьняў пра тое, што ЗША рыхтуюць прапановы аб мірнай дамове, кіраўніца замежнай палітыкі ЭЗ Кая Калас заявіла, што Кіеў і Эўропа павінны быць залучаныя ў кожны мірны плян для Ўкраіны.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі наведаў Турэччыну, каб падтрымаць мірныя перамовы, якія зайшлі ў тупік. Тымчасам узмацняецца ціск на ўкраінскага лідэра і кіраўніка яго адміністрацыі Андрэя Ермака праз карупцыйны скандал.
Пошукава-выратавальныя апэрацыі працягваюцца на месцы расейскага ўдару ў Цярнопалі, паведаміла Дзяржаўная служба па надзвычайных сытуацыях Украіны.
У Цярнопалі загінулі 25 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Яшчэ 73 чалавекі, у тым ліку 15 дзяцей, атрымалі раненьні.
Раніцай 19 лістапада расейскія войскі нанесьлі магутны ракетны ўдар па заходніх і ўсходніх вобласьцях Украіны. Ракеты ляцелі і празь беларускую тэрыторыю. Найбольш ад абстрэлаў пацярпелі Львоўская, Івана-Франкоўская, Цярнопальская, Днепрапятроўская і Харкаўская вобласьці.
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны заявілі аб выкарыстаньні амэрыканскіх тактычных ракетных комплексаў ATACMS для нанясеньня ўдару па вайсковых аб’ектах Расеі.
У МАГАТЭ заявілі аб ядзернай небясьпецы.
У горадзе Дніпро ў выніку ўдару расейскімі дронамі атрымалі раненьні два чалавекі, іх шпіталізавалі.
У ЗША рэспубліканцы працуюць над законапраектам, які прадугледжвае ўвядзеньне санкцый супраць любой краіны, якая вядзе бізнэс з Расеяй. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп.
Прэзыдэнты Францыі і Ўкраіны Эманюэль Макрон і Ўладзімір Зяленскі падпісалі пагадненьне аб ваеннай дапамозе Ўкраіне, якое ўключае закупку Кіевам зьнішчальнікаў Rafale.
У Дзяржаўнай службе Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях паведамілі, што ў выніку начнога ракетнага ўдару расейскіх войскаў па жылым квартале горада Балаклея Харкаўскай вобласьці сама меней тры чалавекі загінулі і 13 атрымалі раненьні.
Пастаўкі газу з Грэцыі ва Ўкраіну пачнуцца ў студзені, заявіў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі падчас прэс-канфэрэнцыі з грэцкім прэм’ер-міністрам Кірыякасам Міцатакісам.
73-гадовая Натальля Хадзямчук памерла ў бальніцы, дзе лекары спрабавалі выратаваць ёй жыцьцё
Фільм-расьсьледаваньне Ўкраінскай службы Радыё Свабода «Буча. Яблунская» атрымаў узнагароду ад Асацыяцыі міжнародных вяшчальнікаў (The Association for International Broadcasters 2025, AIBs) у намінацыі за лепшае расьсьледаваньне.
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны паведамілі аб пацэльваньні па Разанскім нафтаперапрацоўчым заводзе і яшчэ некалькіх вайсковых аб’ектах Расеі, што знаходзяцца на акупаваных расейскімі войскамі тэрыторыях Украіны.
Колішні камандзір палка Кастуся Каліноўскага Павал «Дзядзька» Шурмей заявіў, што колькасны склад беларускага падразьдзелу не адпавядае статусу палка.
Арганізацыя былых сілавікоў BelPol у сваім расьсьледаваньні прааналізавала дапамогу, якую Кітай надае беларускаму рэжыму ў вытворчасьці ўзбраеньняў, кампанэнтаў боепрыпасаў і электроннага абсталяваньня, што выкарыстоўваюць для выкананьня дзяржаўных абаронных заказаў Расеі.
Міністэрства замежных спраў Азэрбайджану выклікала расейскага пасла Міхаіла Еўдакімава праз інцыдэнт, зьвязаны з падзеньнем ракеты на тэрыторыю азэрбайджанскай амбасады ў Кіеве ў часе начнога абстрэлу 14 лістапада.
Загрузіць яшчэ