У Паўночнай Амэрыцы яноты неўзабаве могуць перайсьці ў катэгорыю хатніх жывёл, піша ВВС. У новым дасьледаваньні, апублікаваным у часопісе Frontiers in Zoology, гаворыцца, што з прычыны блізкасьці да людзей яноты эвалюцыянуюць, у іх мяняецца стыль паводзін і нават зьнешні выгляд.