Эўразьвяз падтрымае Літву, калі крызіс у адносінах паміж Вільняй і Менскам будзе паглыбляцца — мяркуе доктар паліталёгіі, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
Вонкавая палітыка Беларусі ўсё больш нагадвае дэтэктыў з нечаканымі паваротамі. Крызіс у адносінах з Літвой, затрыманьне 1800 літоўскіх фур і патрабаваньні сустрэчы міністраў замежных спраў — гэта ўжо выглядае як дыпляматычны шантаж.
Падчас візыту ў М’янму Лукашэнка выказаў захапленьне гэтай краінай і рэжымам, які там кіруе. А між тым М’янма — адна з самых праблемных, бедных і ізаляваных краінаў сьвету. Там кіруе вайсковая хунта. У краіне ідзе грамадзянская вайна.
У публічнай частцы перамоваў Лукашэнкі з Пуціным закраналася толькі пэрспэктыва замірэньня ў вайне ва Ўкраіне. Да абмеркаваньня галоўнай тэмы міжнароднага парадку дня Лукашэнка хацеў бы далучыцца. Для яго непрыемна, што ў момант, калі сьвет абмяркоўвае мірны плян, ён застаецца ўбаку.
Што пра стан беларускай эканомікі кажа прыняты днямі праект бюджэту на 2026 год і чаму можна меркаваць, што Аляксандар Лукашэнка не рыхтуе Беларусь да вайны? На гэтыя пытаньні ў інтэрвію «Свабодзе» адказвае старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC эканаміст Зьміцер Крук.
Беларускія ўлады прымяняюць шантаж, жорсткі ціск на Літву, каб прымусіць яе да перамоваў на сваіх умовах. Акрамя палітычнага прызнаньня, афіцыйны Менск хацеў бы зьмякчэньня санкцый, найперш, доступу да літоўскіх партоў. Аднак Літва не паддаецца на ўльтыматум.
Галоўная рэдактарка праекту Plan B Вольга Лойка разважае, навошта Аляксандру Лукашэнку Ўсебеларускі народны сход, аналізуе цяперашні стан беларускай намэнклятуры і тлумачыць, чаму апошнім часам усё больш крымінальных справаў супраць чыноўнікаў.
Ці магчымае сёньня «мірнае суіснаваньне» Захаду з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, наколькі самастойны рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў выбудоўваньні замежнай палітыкі? Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч разважае пра гэта ў інтэрвію Свабодзе.
Якія наступствы для Беларусі можа мець рэалізацыя амэрыканскага мірнага пляну для Ўкраіны? На гэтае пытаньне Свабода папрасіла адказаць амэрыканіста, дарадцу Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антона Пянькоўскага.
З рэплік Аляксандра Лукашэнкі падчас кадравых прызначэньняў вынікае: размовы высокіх чыноўнікаў у краіне праслухоўваюць, на іх зьбіраюць кампрамат. Гэта такі штрых да разуменьня палітычнай сыстэмы Беларусі, дзе ніхто не свабодны.
Вызваленых ксяндзоў Генрыха Акалатовіча і Анджэя Юхневіча, хутчэй за ўсё, ня будуць высылаць з краіны, кажа ў інтэрвію Свабодзе тэалягіня, прадстаўніца аб’яднаньня «Хрысьціянская візія» Натальля Васілевіч.
Новы раўнд барацьбы з «дармаедамі» наўрад ці прынясе ўладам вялікія эканамічныя дывідэнды. Імаверна, выдаткі дзяржаўнага апарату для іх пошуку не акупяцца, вялікага сацыяльнага ці палітычнага плёну ўлады не атрымаюць. А вось вялікае раздражненьне многіх беларусаў гэтыя новыя захады ўжо выклікалі.
Рашэньне Літвы закрыць мяжу было кепска падрыхтаваным, у выніку завяршэньня крызісу ў публічнай плашчыні выйграў Лукашэнка, лічыць палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
Закрыцьцё мяжы Літвой аказалася дзейным інструмэнтам узьдзеяньня на рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. Такое меркаваньне ў інтэрвію Свабодзе выказаў літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс.
17 лістапада Польшча аднавіла працу двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларусьсю. З заяваў афіцыйных асобаў Літвы вынікае, што Вільня таксама гатовая неўзаабаве адкрыць мяжу зь Беларусьсю, хоць закрывалі яе да 30 лістапада.
За першыя два тыдні лістапада Польская памежная служба зафіксавала 328 выпадкаў нелегальнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі. Гэта — найменшая колькасьць парушэньняў мяжы за першую палову месяца, пачынаючы зь сёлетняй вясны.
Пакуль незразумела, ці ўдасца беларускаму кіраўніцтву капіталізаваць крызіс на мяжы зь Літвой. Ва ўсялякім разе пакуль Беларусь нясе толькі страты. Было закрыцьцё мяжы з Польшчай, цяпер закрыцьцё мяжы зь Літвой. І тут страты не толькі эканамічныя.
Польшча прыняла рашэньне аб адкрыцьці двух памежных пераходаў у каардынацыі зь Літвой, матыў гэтага рашэньня — вызваленьне Анджэя Пачобута, якога ў Польшчы лічаць нацыянальным героем, тлумачыць палітычны аглядальнік Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі.
Беларусь апынулася ў цэнтры вялікай гульні: ЗША адкрываюць асобны перамоўны трэк па Менску і прызначаюць спэцпрадстаўніка, а Літва закручвае гайкі на мяжы і чакае ад Вашынгтона ціску на рэжым.
Мэта палітыкі Дональда Трампа адносна Беларусі — стварэньне канкурэнцыі з Расеяй у яе былой зоне кантролю, мяркуе прафэсар паліталёгіі ўнівэрсытэту штату Тэнэсі (ЗША) Андрэй Карабкоў.
На тле чарговага вострага палітычнага крызісу паміж Беларусьсю і Літвой, вынікам якога стала поўнае закрыцьцё літоўска-беларускай мяжы, Свабода параўнала дзьве краіны паводле сацыяльна-эканамічных паказьнікаў. Спойлер: Літва істотна пераўзыходзіць Беларусь.
Тэндэнцыя росту адмоўнага сальда вонкавага гандлю хутчэй за ўсё працягнецца, але гэта не павінна выклікаць абвальнага падзеньня курсу рубля, калі ўлады не адмовяцца ад рынкавага фармаваньня абменнага курсу — лічыць доктар эканамічных навук, акадэмічны дырэктар дасьледчага цэнтру Beroc Леў Львоўскі.
Зьмешваньне функцый, стварэньне паралельных інстытуцый, надзяленьне дзяржаўных органаў і высокіх чыноўнікаў паўнамоцтвамі за межамі іх статутных абавязкаў — новая зьява дзяржаўнага кіраваньня апошняга часу.
Амэрыканская адміністрацыя выкарыстоўвае перамовы з Лукашэнкам як дадатковы канал сувязі з Крамлём. Вашынгтон таксама разглядае Лукашэнку як адмыслоўца, экспэрта па Пуціну. А вызваленьне беларускіх палітвязьняў дадае прэстыжу адміністрацыі ЗША.
Аляксандр Лукашэнка «уручную» вучыць чыноўнікаў, як будаваць масты і араць палі — і нават прапускае свой любімы чэмпіянат па колцы дроў.
Міжнароднае прызнаньне Каардынацыйнай рады, крызіс з выхадам чальцоў зь яе складу, абвінавачаньні ў ў аўтарытарызьме прадстаўнікоў каманды Паўла Латушкі — тэмы гутаркі Юрыя Дракахруста з старшынём арганізацыі Арцёмам Бруханом.
Джэк Раўш, амэрыканскі дасьледнік, які працуе ў Лёнданскай школе эканомікі, адказаў на пытаньні Іранскай службы Радыё Свабода і расказаў пра супрацу паміж кіраўніцтвам Ірану і Беларусі.
Украінскі экспэрт Ігар Семівалос, дырэктар Цэнтру блізкаўсходніх дасьледаваньняў, аналізуе матывы шматлікіх беларуска-іранскіх афіцыйных сустрэчаў і прагназуе рэакцыю Кіева, калі вырабленыя ў Беларусі «шахеды» паляцяць у бок Украіны.
Балёны з кантрабандай зь Беларусі масава прылятаюць у Літву з пачатку 2024 году, колькасьць прылётаў у кастрычніку не была рэкорднай сёлета. Чаму Вільня вырашыла адказаць на гэты выклік менавіта цяпер?
Інфармацыя пра арышты, затрыманьні ў Беларусі даўно ператварылася ў руціну, паўсядзённасьць, нейкі звыклы фон. На падставе таго, за кім цяпер прыйшлі, можна разважаць пра трэнды грамадзка-палітычнага жыцьця. Паводле такіх законаў і правілаў функцыянуе паліцэйскі рэжым.
Што будзе зь перамоўным працэсам Беларусі й ЗША, незразумела. Амэрыканцы сутыкнуліся зь беларускай рэальнасьцю. І яна ім не спадабалася. А гісторыя з балёнамі на літоўскай мяжы паказвае, што тактыка «мір церазь сілу» — прывілея вялікіх дзяржаваў. Спроба лукашэнкаўскага рэжыму ўжыць яе дала збой.
Выхад са складу Каардынацыйнай рады васьмі дэлегатаў цягам кастрычніка — паказьнік працягу крызісу ў дэмакратычных сілах.
Літва закрыла мяжу з Беларусьсю на месяц — у адказ на паветраныя балёны з цыгарэтамі й іншымі кантрабанднымі таварамі, якія залятаюць з тэрыторыі Беларусі.
Ці гаворачы пра «вялікую ўгоду» з Захадам, Лукашэнка гатовы на сыстэмныя саступкі? Што стаіць за намерам Польшчы аднавіць працу закрытых раней памежных пераходаў зь Беларусьсю? І на чым грунтуецца рашэньне Літвы зрабіць адваротны крок?
Заява прэм’ера Польшчы Туска аб адкрыцьці памежных зь Беларусьсю пераходаў была б палітычна немагчымай, калі б паток нелегальнай міграцыі рос. Але ён у параўнаньні зь верасьнем зьнізіўся, і вельмі імаверна, што гэта было вынікам дзеяньняў уладаў Беларусі.
Апытаньне дзяржаўнага Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў можа сьведчыць пра намер уладаў зьмякчыць палітычны курс на паседжаньні Ўсебеларускага народнага сходу ў сьнежні, піша палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст.
Месяц таму ўрад Польшчы прыняў рашэньне адкрыць мяжу зь Беларусьсю. За 22 дні кастрычніка паток нелегальнай міграцыі зь Беларусі ў Польшчу зьменшыўся ў параўнаньні з адпаведным пэрыядам верасьня.
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч аналізуе пэрспэктывы магчымай (ці не) дээскаляцыі адносінаў афіцыйнага Менску і Эўразьвязу, заяўляе, што вялікая ўгода ня можа абысьціся без Эўропы, і крытычна ацэньвае «плян Шрайбмана».
Прапановы чатырох беларускіх экспэртаў Эўразьвязу — «дарожная мапа» палітычнага «спыненьня агню», сэрыі ўзаемных саступак — тлумачыць адзін з аўтараў прапановаў Зьміцер Крук.
Нармалізацыі адносінаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам спрыяюць некалькі фактараў: прыклад палітыкі Трампа на беларускім накірунку, магчымы ціск ЗША на краіны Эўропы, галасы за перагляд ранейшай палітыкі ўнутры ЭЗ і ў шэрагах беларускай апазыцыі, піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Лукашэнка можа абвесьціць на пасяджэньні Ўсебеларускага народнага сходу (УНС) у сьнежні пра новую, менш рэпрэсіўную, унутраную палітыку ў рэчышчы «вялікай угоды» з Трампам, прагназуе палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Лукашэнка нечакана склікаў нараду па міжнародных адносінах – упершыню за пяць гадоў рэжым загаварыў пра «разрадку» з Захадам.
Эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі, вядоўца праграмы «Оптимум» на YouTube-канале выданьня «Белорусы и рынок», тлумачыць, ці можа беларускі бэнзін закрыць расейскія патрэбы, канстатуе рост колькасьці стратных прадпрыемстваў і стратэгічную няўстойлівасьць беларускай эканомікі.
У праграме «ПіК Свабоды» сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў і палітоляг, экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных справаў Рыгор Ніжнікаў вялі дыскусію пра палітыку ЗША і Эўразьвязу адносна Беларусі.
Аналіз штомесячнай дынамікі нелегальнай міграцыі зь Беларусі ў суседнія краіны і календару прыняцьця пакетаў санкцыяў Эўразьвязу дазваляе зрабіць выснову, што беларускія ўлады рэгулююць міграцыйную плынь, павялічваючы яе ў адказ на чарговыя новыя санкцыі.
Нобэлеўскую прэмію міру атрымала вэнэсуэльская апазыцыянэрка Марыя Мачада — і гэтае рашэньне выклікала палітычныя хваляваньні ад Вашынгтона да Вільні. Літва зьніжае ўзровень аховы офісу Ціханоўскай. Лукашэнка прыняў султана Амана і чарговы раз падкрэсьліў ляяльнасьць Расеі.
Верасьнёўскае сацыялягічнае апытаньне, праведзенае экспэртнай сеткай iSANS, паказала, што доля прыхільнікаў інтэграцыі з Расеяй зьнізілася, а колькасьць грамадзян, якія лічаць сябе патрыётамі Беларусі, вырасла ў параўнаньні з 2014 годам.
Літоўскія ўлады вырашылі зьменшыць узровень аховы Сьвятланы Ціханоўскай. Свабода спытала ў літоўскіх экспэртаў, што стаіць за такім рашэньнем і ці ня спыніць Літва падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў і палітычных эмігрантаў.
Праваабарончая супольнасьць распрацавала «дарожную мапу» пакрокавага зьмяншэньня рэпрэсіяў у Беларусі. Яе прэзэнтавалі заходнім дзеячам, якія могуць уплываць на рашэньні. Пра гэта расказала Свабодзе прадстаўніца Беларускага Хэльсынскага камітэту Кацярына Дзяйкала.
Рыжанкоў у ААН вінаваціць Захад, а Лукашэнка хоча скарыстаць статус «прыфрантавой дзяржавы» і прапануе сустрэчу Зяленскаму.
Загрузіць яшчэ