Гэтае пытаньне ўсё часьцей гучыць у беларускіх дыскусіях – як унутры краіны, так і ў дыяспары. Дык што здарылася? Каб разабрацца, журналіст Дзьмітры Гурневіч прааналізаваў патрабаваньні беларусаў, ацаніў дзейнасьць Офісу, сабраў меркаваньні экспэртаў.
У дзень, калі Польшча адкрыла два памежныя пераходы з Беларусьсю, дзяржаўная беларуская прапаганда выбухнула радаснымі рэпартажамі і эўфарычнымі водгукамі. Уся гэтая раптоўная эўфарыя выглядае асабліва кантрасна на фоне папярэдніх гадоў, калі афіцыйная рыторыка пра Польшчу і Эўропу была зусім іншай.
Пасьля пратэстаў 2020 года ўлады распарадзіліся правесьці «поўны аналіз» школьных падручнікаў, і ў праграме для 10–11 клясаў зьявіўся новы курс – «Гісторыя Беларусі ў кантэксьце сусьветнай гісторыі». Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.
Грамадзкі актывіст і былы палітзьняволены Павал Вінаградаў у вялікім інтэрвію Свабодзе распавёў, як Лукашэнка стаў пацяреплым у ягонай крымінальнай справе, як турэмнікі выкарыстоўваюць «нізкі статус» супраць палітзьняволеных і чаму ён ня зьехаў зь Беларусі, нават калі мог.
Аляксандр Лукашэнка «ўручную» вучыць чыноўнікаў, як будаваць масты і араць палі — і нават прапускае свой любімы чэмпіянат у колцы дроваў. Беларусь уцягнулася ў новы канфлікт зь Літвой і складаную гульню з ЗША. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч пра апошнія падзеі тыдня.
Беларусь – адзіная краіна ў сьвеце, дзе на дзяржаўным узроўні дагэтуль адзначаюць Дзень бальшавіцкага перавароту. Не дэмакратыі, не незалежнасьці, а ўзброенага захопу ўлады ў суседняй імпэрыяй.Але давайце разьбярэмся, што ж насамрэч адбылося ў 1917-м.
Мэр Львова Андрэй Садавы адказаў на пытаньні Радыё Свабода аб тым, як зьмянілася стаўленьне яго да беларусаў за тры з паловай гады вайны, аб падтрымцы беларускай дыяспары ў Львове і ўшанаваньні памяці беларусаў, якія загінулі за Ўкраіну.
Гісторыя былога палітвязьня Віталя Бандарука, які чатыры з паловай гады правёў у турмах Беларусі за тое, што вёў блог і апавядаў у відэа аб праблемах сваёй вёскі. Яму заставалася менш за тры месяцы да канца тэрміну, але 11 верасьня 2025 году яго вывезьлі з краіны.
Галоўным ідэолягам Менску стаў Аляксандар Лук’янаў – былы ратавальнік і кіраўнік БРСМ, гарачы прыхільнік Лукашэнкі. Яго арганізацыя трапіла ў 14-ы пакет санкцыяў Эўразьвязу за «перавыхаваньне» украінскіх дзяцей. Сам Лук’янаў езьдзіў на акупаваныя тэрыторыі разам з Азаронкам.
Захад хацеў пакараць Лукашэнку санкцыямі і дапамагчы такім чынам беларусам. Але нешта пайшло не так. Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, куды беларусы цяпер езьдзяць адпачываць.
Галоўны нацыянальны тэатар ператварылі ў пляцоўку для канцэртаў расейскай папсы і нават вясельных цырымоніяў.
Падзеі тыдня аналізуе палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Лукашэнка запрасіў амэрыканскага прэзыдэнта зь сям’ёй наведаць Беларусь. Запрашэньне было прынятае. Прынамсі так сьцьвярджае прапаганда. Але адкуль увогуле ўзялася гэтая сям’я, навошта было яе згадваць? Рэч у тым, што частка сям’і Дональда Трампа паходзіць менавіта зь Беларусі.
Па дарозе на сустрэчу з Пуціным на Алясцы амэрыканскі прэзыдэнт патэлефанаваў Лукашэнку. Паводле Трампа, мэтай званка Лукашэнку было жаданьне выказаць яму падзяку за вызваленьне зьняволеных. Празь дзень Трамп зноў публічна згадаў зьняволеных у Беларусі.
Падчас канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у размове са Свабодай палітыкі і грамадзкія дзеячы тлумачаць, чаму 2020-ы не стаў паразай, якія інструмэнты сапраўды працуюць супраць рэжыму, і як выкарыстаць рэдкія моманты геапалітычнага акна магчымасьцяў.
Лукашэнка даў інтэрвію журналісту амэрыканскага часопіса Time. Валер Карбалевіч аналізуе сэнсы гэтай размовы, а таксама робіць высновы з нагоды пяцігадовага юбілею пасьля падзей 2020 года – чаму рэвалюцыя, якая не перамагла, прывяла да рэакцыі і як гэта ўплывае на сёньняшнюю Беларусь.
Што з сваіх перадвыбарных абяцаньняў у 2020 годзе выканаў Лукашэнка? Як вядома, абяцанага чакаюць тры гады. Ня будзем чапляцца, хай будзе нават пяць гадоў. Журналіст Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, што ня так з абяцаньнямі Лукашэнкі.
Дзьмітры Міхайлаў, грамадзянін Латвіі, правёў у беларускай турме тры з паловай гады за свае выказваньні ў закрытым чаце ў адным з мэсэнджараў. Яго пакаралі 4 гадамі калёніі за «абразу Лукашэнкі», «заклікі да дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі» і «распальваньне варажнечы».
Лукашэнка зноў даручыў знайсьці нафту ў Беларусі. Генэральны штаб прапануе правесьці сумесныя вучэньні з Расеяй ля межаў з Літвой і Польшчай. А заявы Сяргея Ціханоўскага выклікалі рэзананс у літоўскім грамадзтве. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падсумоўвае галоўныя падзеі.
Сяргей Ціханоўскага вызвалілі з беларускай турмы 21 чэрвеня 20. За першыя тыдні на свабодзе былы палітвязень і адзін зь лідараў падзей 2020 году пасьпеў зрабіць шэраг гучных заяваў, выклікаў імі дыскусіі на розных пляцоўках.
На мітынг у цэнтар польскай сталіцы Сяргей Ціханоўскі прыйшоў са сваёй жонкай Сьвятланай Ціханоўскай, якая таксама выступіла перад прысутнымі. Гэта была ягоная першая сустрэча зь беларусамі пасьля пяці год зьняволеньня. Свабода пагаварыла з удзельнікамі сустрэчы.
Саюзьнікі Расеі адзін за адным церпяць паразу. Для Беларусі гэта важны ўрок, каб задумацца. А валоданьне ядзернай зброяй, якую так прагне мець Лукашэнка, можа стаць фактарам небясьпекі. Палітычны аглядальнік Свабоды пра галоўныя падзеі тыдня.
Расея атакуе Ўкраіну, беларуская прапаганда пра беспарадкі ў ЗША, TikTok блякуе Ціханоўскую і Латушку, а Лукашэнка ўзяўся за бульбу і кіно. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч пра галоўныя падзеі тыдня.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе, што стаіць за «мірным» крокам і як рэагуюць суседзі Беларусі.
Паводле відавочцаў, падчас атакі жанчына закрыла сабой свайго 4-гадовага сына Марка. Хлопчык атрымаў раненьні, але выжыў. Цяпер ён у лякарні.
У Стамбуле прайшлі мірныя перамовы паміж Украінай і Расеяй. Беларусь адзін за другім наведваюць лідэры замежных краін. Лукашэнка «ратуе» Зімбабвэ ад голаду. Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Апошнія 3 месяцы беларусы апавядаюць пра дэфіцыт бульбы, яе кепскі выгляд і дарагоўлю. Што здарылася? У кіраўніка Беларусі ёсьць «хітрая сялянская задума».
У Беларусь завезьлі машыны расейскага «ядзернага» ведамства. Яны прымуць удзел у парадзе. Ці застануцца ўсе гэтыя машыны або частка зь іх у Беларусі пасьля правядзеньня параду 9 траўня, невядома.
Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі на 25 сакавіка на Дзень Волі лішні раз зафіксавала тое, што існуюць дзьве Беларусі з рознай ідэнтычнасьцю. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня.
Лукашэнка паехаў у Маскву да Пуціна... І не на адзін дзень. На гэтым жа тыдні Лукашэнка памяняў і прэм'ера. Навошта? Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч пра галоўныя палітычныя падзеі тыдня.
Стаміліся ад Лукашэнкі, які ва ўладзе 31 год? Ён заяўляе, што да ўлады прыйшлі маладыя.
Лукашэнка фармаваў новы ўрад без фармальнай інаўгурацыі самога Лукашэнкі. У інтэрвію блогеру Марыё Наўфалю ён ня толькі нагаварыў шмат камплімэнтаў Дональду Трампу, але і запрасіў прэзыдэнтаў ЗША, Расеі і Ўкраіны прыехаць у Беларусь для перамоваў аб міры.
Журналістка Ксенія Луцкіна, якая правяла ў турме амаль 4 гады, у інтэрвію Свабодзе расказала, як сын перажыў яе арышт і зьняволеньне, што зьмянілася ў Беларусі за гэтыя гады і чаму, калі б 2020 году не было, то яго трэба было б прыдумаць.
Спэцслужбы многіх краінаў вэрбуюць інфарматараў. Для спэцслужбаў у аўтарытарных краінах, такіх як Беларусь, гэта жыцьцёвая неабходнасьць. Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, як гэта адбываецца.
12 654 — гэта колькасьць загінулых мірных жыхароў Украіны. Уявіце, што больш ніхто не жыве ў Мікашэвічах, Лельчыцах ці Белаазёрску
У сьвеце адбываюцца вялікія перамены, і іх ініцыюе адміністрацыя Трампа. Як на гэтыя падзеі рэагуюць улады Беларусі? Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч камэнтуе падзеі тыдня
12 лютага на волю выйшаў журналіст Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык. Гэта стала магчымым дзякуючы намаганьням адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Андрэй расказаў, як адбывалася ягонае вызваленьне і сустрэча зь сям’ёй.
Як запісваюць прапагандысцкія відэа з палітвязьнямі? Як прымушаюць падпісаць паперы аб супрацы? Як вытрымаць карную псыхіятрыю? Гаворым з былой палітзьняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк, якая правяла 4 гады за кратамі,
Зь беларускіх турмаў вызвалілі журналіста Беларускай службы Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка, амэрыканскага грамадзяніна, імя якога не называецца і шматдзетную маці Алену Маўшук. Пра вызваленьне паведамілі прадстаўнікі Дзяржаўнага дэпартамэну ЗША.
Увечары 6 лютага былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая выехала зь Беларусі, упершыню за доўгі час змагла ўбачыць і абняць родных. На вакзале у Вільні яе сустрэлі муж Андрэй Шарэнда, сын і неабыякавыя беларусы. Паліна Шарэнда-Панасюк сустрэла прысутных воклічам «Жыве Беларусь!».
Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Беларусы ад несвабоды і беднасьці ўцякаюць са сваёй краіны. Іх месца займаюць прыежджыя. Сярод лідэраў – грамадзяне Расеі. Сёньня мы раскажам пра 5 асноўных прычынаў, чаму ім падабаецца Беларусь.
Лукашэнка асабліва не хавае, што ягоная перамога — гвалтоўная. Але ён ня лічыць гэта недахопам. Паводле ягонага ўяўленьня, гвалт — гэта паказьнік сілы, прыкмета моцнага палітыка. Ці зьменіцца палітыка Лукашэнкі пасьля выбараў? Разважае палітычны аглядальнік свабоды Валер Карбалевіч
Лукашэнка сабраў у нядзелю замежных журналістаў і сваіх прапагандыстаў, каб больш за чатыры гадзіны адказваць на іх пытаньні. Абяцаў, што будзе адказваць шчыра і амаль не хлусіць. Журналіст Дзьмітры Гурневіч праверыў і вось, што ў рэальнасьці.
8 студзеня ў Ляхавічах павінны былі судзіць намесьніцу дырэктара гімназіі Тацяну Крапіневіч. Прычынай справы стала «онлайн-пікетаваньне» і даносы прарасейскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Перад самым судом настаўніца выехала з краіны. Пра сваю гісторыю яна расказала каналу Свабода Premium.
Прэзыдэнцкія выбары 2025 году ў Беларусі не былі ані свабоднымі, ані справядлівымі. Журналіст Віталь Цыганкоў успамінае гісторыю і ўсе акалічнасьці прэзыдэнцкай кампаніі, якая ня мела ніякай інтрыгі і нічога не вырашала.
Лукашэнка прыйшоў галасаваць з сынам і сабакам і правёў пяцігадзінную прэс-канфэрэнцыю. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе дзень выбараў у Беларусі.
За 31 год ва ўладзе Лукашэнка абяцаў беларусам многае. Ужо ў нядзелю яго чарговы раз абвесьцяць пераможцам так званых выбараў. Праўладныя сацыёлягі ўжо нават агучылі, колькі прыблізна галасоў атрымае Лукашэнка.
Загрузіць яшчэ