Агляд друку за 31 жніўня.
1 верасьня, будзе 70 гадоў, як пачалася Другая сусьветная вайна. Інтэрнэт-выданьне “Салідарнасьць” зьвяртаецца да тайных прычын вайны. Распавядае рэдактар выданьня Аляксандар Старыкевіч:
“Да угодкаў прымеркаваны артыкул Івана Данілава, які распавядае, як пачыналася гэтая вайна, і чаму савецкае кіраўніцтва вінаватае ў ёй ня менш за Гітлера”.
Жыхар Менску Іван Данілаў, якому 87 гадоў, вядомы сваёй кнігай успамінаў “Нататкі заходняга беларуса”. Гісторыкі лічаць гэтую кнігу ўнікальным гістарычным дакумэнтам і чакаюць ад аўтара новых твораў.
Якія зьмены адбываюцца на працоўных рынках суседніх краін пад уплывам сусьветнага фінансавага крызісу? Юля Сьнег з тыднёвіка “Наш час” правяла журналісцкае дасьледаваньне і высьветліла, што крызіс пачаў дзяліць працоўных на сваіх і чужынцаў. Распавядае рэдактар газэты Аляксей Кароль:
“Вось спасылка на беларусаў, якія працуюць у Кіеве. “Раней тут знаходзілася месца ўсім: і ўкраінцам з рэгіёнаў, і беларусам, і расейцам. Але дэмакратычнасьць пачала зьмяншацца з надыходам крызісу. Калі не хапае працы сваім, чужынцы становяцца лішнімі”.
Сытуацыя ў Літве і ў Расеі ў гэтым сэнсе падобная, мяркуе журналістка. Аляксей Кароль выяўляе і свае асабістыя сымпатыі.
“Яшчэ б я адзначыў рэцэнзію Аляксея Хадыкі на “Гістарычны атляс Беларусі. Першы том”. Выданьне ўнікальнае якасьцю сабранага матэрыялу і кампэтэнтнасьцю калектыву аўтараў. Дарэчы, выдадзены атляс ў Варшаве. Відаць, у нас гістарычная тэматыка яшчэ знаходзіцца ў “шэрай зоне”.
Тыднёвік “Наша слова” дае інфармацыю пра ініцыятыву з Магілёву “Год роднай мовы”( дарэчы, пра яе напісала і дзяржаўная газэта “Звязда”), прысьвячае юбілейны артыкул пісьменьніку Валеру Санько, якому споўнілася 70 гадоў, і распавядае пра суд над актывістамі зь Берасьця, якія змагаюцца з памылкамі на помніку 1000-годзьдзю гораду. На надпісах на помніку, зробленых па-беларуску, аказалася некалькі дзясяткаў памылак. Большасьць зь іх – недакладнае напісаньне літары Ў.