Зьняволены прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка абвясьціў галадоўку 19 кастрычніка. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў адвакат Зьміцер Лаеўскі.
Ён даведаўся пра пачатак галадоўкі падчас нядаўняга наведваньня А.Бандарэнкі, які знаходзіцца ў сьледчым ізалятары №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.
Нагадаем, Першамайскі суд Менска асудзіў на 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці прадпрымальніка Андрэя Бандарэнку, які год таму прэтэндаваў на мандат дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце і ў эфіры