Былому дэпутату Менгарcавету і намесьніку старшыні ЛДПБ Уладзімеру Карунасу суд прызначыў пакараньне — 5 год пазбаўленьня волі.
“Суд Цэнтральнага раёну вынес рашэньне прызначыць Карунасу пакараньне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўленьня волі і канфіскацыі маёмасьці”, — паведаміў агенцтву Інтэрфакс-Захад старшы памочнік пракурора Менску Сяргей Балашоў.
Карунас быў прызнаны вінаватым паводле арт. 431 “Дача хабару”, арт. 209 “Махлярства”, арт. 430 “Атрыманьне хабару”, арт. 16 “Саўдзел у злачынстве”.
Прысуд не ўступіў у законную сілу. Яго аддалі на азнаямленьне, у абвінавачанага ёсьць магчымасьць абскардзіць яго ў судзе вышэйшай інстанцыі, адзначыў сп. Балашоў.
Сёлета летам дэпутат Уладзімер Карунас быў арыштаваны па падазрэньні ў атрыманьні хабару. Пазьней яго абвінавацілі ў падбухторваньні да дачы хабару.
Уладзімеру Карунасу 54 гады. Ён жыве ў Фаніпалі. Зьўяляецца намесьнікам старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча, узначальвае менскую гарадзкую арганізацыю партыі. Кіраваў выбарчым штабам Гайдукевіча, калі той быў кандыдатам у прэзыдэнты.