Кіраваць «Белтрансгазам» дапамогуць расейцы

Беларусь чакае паступленьня ад ААТ «Газпрам» 625 мільёнаў даляраў за чарговыя 12,5% акцый ААТ «Белтрансгаз», паведаміў гэнэральны дырэктар «Белтрансгазу» Уладзімір Маёраў. У гэтым выпадку «Газпрам» стане ўладальнікам 50% акцыі «Белтрансгазу». Ня выключана таксама, што на бліжэйшым сходзе расейскія акцыянэры пажадаюць пераабраць старшыню назіральнай рады ААТ «Белтрансгаз», якім зьяўляецца намесьнік кіраўніка ўраду Беларусі Уладзімер Сямашка, паведамляе interfax.by.