Міністар унутраных спраў заявіў, што ў праваахоных органаў ёсьць пэрспэктывы па расьсьледаваньні абставінаў выбуху, што адбыўся ў Менску 4 ліпеня.
"Пройдзе час, я перакананы, што гэта злачынства будзе раскрыта. Ідзе карпатлівая, штодзённая праца", -- паведаміў спадар Куляшоў на прэсавай канфэрэнцыі.
Калі канкрэтна будзе раскрыта злачынства, міністар не сказаў. Пры гэтым ён паведаміў, што ў 2009 годзе ў Беларусі было раскрыта 17 забойстваў, здзейсьненых ў 2001, 2004 і 2007 гадах.
.
Калі канкрэтна будзе раскрыта злачынства, міністар не сказаў. Пры гэтым ён паведаміў, што ў 2009 годзе ў Беларусі было раскрыта 17 забойстваў, здзейсьненых ў 2001, 2004 і 2007 гадах.
.