Іранская кампанія Azarab Ind Co пабудуе цэмэнтавы завод у Веткаўскiм раёне ля радовішча крэйды “Падкаменнае”.
Адпаведная інвэстыцыйная дамова падчас візыту дэлегацыі Ірану, якую ачольваў міністар прамысловасьці ісламскай рэспублікі.
Іранская кампанія "Didаs" у сваю чаргу плянуе ўзьвесьці ў Сьветлагорску гандлёва-грамадзкі цэнтар.
У Рэчыцы з удзелам іранскага капіталу рэалізаваны праект вырабу меднай качанкі. Міністар прамысловасьці Беларусі Аляксандар Радзевіч паведаміў журналістам, што на другім этапе будзе асвоена вытворчасьць алюмініевага дроту.