Маладзёваму актывісту Аляксандру Францкевічу, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў нападзе на будынак міліцыі ў Салігорску, працягнулі тэрмін утрыманьня да 11 лютага 2011 году.
Пра гэта паведаміў журналіст Аляксандар Ярашэвіч, які дапамагае сваякам затрыманых у справах нападаў:
«Стала вядома, што Аляксандру Францкевічу таксама працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай, як раней Мікалаю Дзядку, да лютага будучага году. Розныя справы аб нападах на будынкі аб’ядналі ў адну. Магчыма, з гэтым зьвязана, што падоўжылі тэрміны ўтрыманьня. Акрамя Францкевіча і Дзядка ў справе фігуруе таксама Максім Веткін, але адносна яго зьвестак амаль няма».
У справе фігуруюць напады на
Паводле сьледчых, у гэтых нападах бралі ўдзел актывісты анархісцкага руху. Вядома, што Мікалай Дзядок сваю віну не прызнае, Аляксандар Францкевіч пагаджаецца з тым, што здымаў акцыю на відэа, але ўдзел у ёй адмаўляе, Максім Веткін нібыта таксама не прызнае сябе вінаватым.

- амбасаду Расеі,
- Палац прафсаюзаў,
- філіял «Беларусбанку»,
- казыно «Шангры-Ла»,
- міністэрства абароны,
- ізалятар на Акрэсьціна,
- пастарунак у Салігорску і
- ўправу КДБ у Бабруйску.