Абвяшчэньне прысуду ў працэсе Вуса-Статкевіча перанесена на няпэўны тэрмін

Your browser doesn’t support HTML5

Прычына — хвароба судзьдзі.

Стэфановіч: «Падобна, улады бяруць тайм-аўт»


Праваабаронца Валянцін Стэфановіч: «Я мяркую, што тут могуць быць два варыянты. Першы — сапраўды захварэла судзьдзя. Другі — улады наўмысна бяруць тайм-аўт для ўзгадненьня нейкіх пазыцый. Аднак як бы там ні было, перанос абвяшчэньня прысуду супадае зь візытам у Менск Уладзімера Пуціна і з увядзеньнем дадатковых санкцыяў з боку Эўразьвязу».

Дзьмітрый Вус: «Тут шмат «можа».


Адзін зь фігурантаў справы, былы кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітры Вус пракамэнтаваў Інтэрфаксу перанос прысуду на нявызначаную дату: «Не магу сказаць, чаму. Можа, судзьдзі сумленьне не дазваляе вынесьці прысуд, і маральнага духу не хапае яго абвесьціць... Тут шмат „можа“. Але рэальна, я думаю, прысуд будзе».

Сяргей Скрабец: «Нашы судзьдзі — жалезныя»


Былы дэпутат і палітвязень Сяргей Скрабец: «Кажуць, што судзьдзя захварэла. Я ў гэта ня веру. Нашы судзьдзі — жалезныя, колькі ім скажуць, столькі і даюць. Беларуская сытуацыя вядомая. Палітычных праціўнікаў саджаюць за краты. А потым імі гандлююць. Раней гандлявалі рабамі. Потым гэта забаранілі.Таму цяпер гандлююць палітвязьнямі. Лукашэнку ўсё роўна, чым гандляваць — вязьнямі, малаком, трактарамі. Абы грошы давалі».


20 траўня судзьдзя Ленінскага раённага суду Менску Людміла Грачова павінна была вынесьці прысуды былым кандыдатам у прэзыдэнты Міколу Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу, а таксама ўдзельнікам Плошчы Андрэю Пазьняку, Аляксандру Класкоўскаму, Аляксандру Квяткевічу, Арцёму Грыбкову, Дзьмітрыю Буланаву.

Раней пракурор Кірыл Чубкавец прасіў вынесьці пакараньне:

Статкевічу — 8 гадоў;
Вусу — 7 гадоў;
Класкоўскаму — 8,5 году;
Квяткевічу, Пазьняку, Буланаву, Грыбкову — па 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Суды за Плошчу

Суд над Статкевічам, Вусам, Пазьняком, Класкоўскім, Квяткевічам, Грыбковым, Буланавым

Першы дзень Трэці дзень
Чацьвёрты дзень
Пяты дзень
Шосты дзень
Сёмы дзень