Праблему вызваленьня палітвязьняў абмяркоўваюць у сядзібе БНФ

У штаб-кватэры БНФ праходзіць круглы стол аб праблемах вызваленьня палітвязьняў.
Ён прымеркаваны да гадавіны пачатку маленьня каля Чырвонага касьцёла за вызваленьне палітвязьняў.

У імпрэзе бяруць удзел экс-кандыдаты ў прэзыдэнты Дзьмітрый Вус, Уладзімер Някляеў,. Аляксандар Казулін, Віталь Рымашэўскі, іншыя палітыкі, праваабаронцы, сваякі палітвязьняў.

Віктар Івашкевіч падчас круглага стала запрапанаваў байкатаваць рэжым і патрабаваць вызваленьня палітвязьняў.

Ганна Шапуцька зачытала зварот да Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі аб пераносе чэмпіянату сьвету па хакеі зь Беларусі ў іншую краіну. Ірына Халіп заклікала байкатаваць чэмпіянат, калі ён усё ж такі будзе праводзіцца ў Беларусі.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце